Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мільён ’лік і лічба 1 000 000’, ’вельмі многа, мноства’ (ТСБМ, Касп., Яруш.), міліён ’тс’ (КЭС, лаг.), мільёншчык, мільянер ’уладальнік багацця’ (ТСБМ), ст.-бел. милионъ, мелионъ, миллионъ ’мільён’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. milijon ’тс’, якое з с.-лац. millio, ‑onis (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Аднак аўтары SWO (1980, 478) мяркуюць, што у польск. мову лексема прыйшла з франц. million < італ. millione, якое з павелічальным суфіксам ад mille ’тысяча’ (так Марка Пола, апавядаючы аб кітайцах, ужыў mille + one ’тысячышчы’ («Звязда», 1.5.1987, 4)).

Мількава́ць ’маніць’ (свісл., Сл. ПЗБ). Да памы́лка, ‑мылі́ць, (па)мылі́цца. Параўн. і шальч. мільну́ць ’памыліцца’ (там жа). Мена мы‑ > мі‑ балтыйскі ўплыў. Да паўн.-прасл. myliti ’памыляцца’, ’замінаць’.

Мільярд ’лік і лічба 1 000 000 000’, мільярды ’вялікая колькасць, мноства’ (ТСБМ). З рус. миллиард ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. milliard, утворанага ў XVIII ст. ад mille ’тысяча’ + суфікс ‑ard. Мільярдэр (ТСБМ), якое, відаць, таксама з рус. мовы, утворанае паводле мільянер < рус. миллионер < франц. millionaire (1740 г.).

Мілюга́ ’малаўрадлівая глеба’ (полац., Яшк.). Паўкалька — балтызм, утвораная ад літ. mẽlynas ’сіні’, mė̃lis ’сінь’ паводле сінюга́ ’гліністая, падзолістая, неўрадлівая зямля’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Мі́ля ’дарожная мера даўжыні’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6, Янк. БП, Яруш.), ст.-бел. миля ’міля’ (XV ст.), якая ў ВКЛ абазначала 7,798 км (БелСЭ, 7), запазычана са ст.-польск. mila < ст.-в.-ням. mīla < лац. mille (passum) ’тысяча двайных крокаў’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Жураўскі, Бел. мова, 63; Булыка, Лекс. запазыч., 154; Васэрцыер, 150).