Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мы́льчык ’пояс паміж дзвюма кроквамі’ (кам., Нар. сл.; брэсц., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мыч і вільчык (гл.): рэаліі, названыя імі, знаходзяцца блізка паміж сабой.

Мы́ляр, мылёр, мёляр ’доўгі, мелкі капец бульбы’ (зах.-палес., Нар. лекс., Сл. Брэс.). Да мілёр (гл.).

Мыля́ць ’варушыць губамі’ (ТСБМ). Да му́ляць (гл.). Параўн. рус. разан. му́лить ’паволі гаварыць’.