Гайстры́ць ’вастрыць’ (Сцяц. Мат. Гом., 3). Да *ostriti (> вастры́ць) з пратэтычным г‑ (замест в‑ літ. мовы) і з «устаўным» ‑й‑.
Гайсцер ’бусел чорны’ (Мат. Гом., 3, Інстр. II), га́йсцёр ’Ciconia nigra’, гайстр, гайсцёр ’Ciconia nigra L., бусел чорны; Ciconia ciconia L., бусел белы’, га́йстра ’назва птушкі’ (Сержп. Грам.). Параўн. укр. га́йстер ’бусел’ (Лысенка, ССП, Лысенка, СПГ, Грынч.). Гэта слова запазычана з польск. дыял. hajster а гэта з ням. дыял. Heister ’тс’. Гл. Цімчанка, 1, 501 (ва ўкр. мове слова вядома з XVIII ст.); Фасмер, 1, 64; Рудніцкі, 532. Агляд этымалагічных версій назваў бусла гл. Клепікава, ВСЯ, 5, 149–158.
Гайце́ц ’бацька’ (Сцяшк.). Форма слова айце́ц з пратэтычным г‑. Запазычанне (ужо ў ст.-бел. мове) з польск. ojciec. Гл. ЭСБМ, 1, 98.