Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Жу́шчэрыць ’жаваць’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. разан., пенз., сімб., сарат., уладз., казан., алан., урал., куйбыш., ніжнегар. жу́щерить ’есці, жаваць’, разан., цвяр., маск., уладз. жу́стерить, арл. жу́старить, наўг., валаг. жу́шкорить, цвяр., наўг. жухто́рить ’тс’. Няясна, магчыма, вынік злажэння двух кораняў жу‑ (< *gi̯eu‑, гл. жаваць) і *(s)ker‑ ’рэзаць’ ці ’жорсткі, сухі, худы’ альбо *(s)ter‑ ’цвёрды’. Покарны, 1, 933, 938–939, 1022.

Жыбінце́й ’прыстасаванне для асвятлення лучынай’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibiñčius ’тс’. Параўн. ст.-бел. (з 1519 г.) жибентяй ’асоба, адказная за асвятленне і ацяпленне’ < літ. žibintojas. Карскі, Труды, 390; Яблонскіс, 268; Гіст. лекс., 148.

Жыбу́лька ’зябер, расліна Galeopsis L.’, жабор ’тс’, ’асцюк’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibulỹs ’зябер’ (Сл. паўн.-зах., 2, 160) + суф. ‑ка. Лаўчутэ, Сл. балт., 66. Гл. зябер.

Жыбуры́1 ’жабурынне’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. жабур ’жабурынне’, польск. żibura ’кепскі мутны напой’. Брукнер (669) лічыў польск. слова ўсх. элементам, спасылаючыся на серб.-харв. џи̏бра, балг. джѝбри ’жамерыны’, якое ўзводзяць да цюрк. (Фасмер, Зб. Крэчмеру, 277; Фасмер, 2, 39), напр. тур. cibre (Скок, 1, 473; БЕР, 362). Не выключана, аднак, і сувязь з жабурынне, жамерыны (гл.).

Жыбуры́2, жабуро́к, жыбуркі, жабэ́ркі ’кавалкі дрэва, цуркі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žobaraĩ ’сухія галіны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 130). Магчыма, аднак, і іншае тлумачэнне — з літ. žiburys ’факел, лучына’. Яблонскіс (269) прыводзіць адпаведны польск. прыклад з 1619 г.

Жываво́д ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108). Складанне з кампанентаў жыв‑, ‑а‑ (< ‑о‑), вод‑ (вада); параўн. рус. живая вода ’крынічная, праточная вада’. Гл. жываток.

Жывагло́т ’драпежнік, які глытае здабычу жыўцом’, ’бязлітасны прыгнятальнік’. (ТСБМ). Рус. живогло́т ’тс’. Складанае слова з жыв‑, ‑а‑ (< ‑о‑), глот (глът) з наступным пераносам значэння.

Жывадзёр ’жорсткі, бязлітасны, скупы чалавек’ (ТСБМ). Рус. живодер ’асоба, што прафесійна займаецца забоем жывёл, здзіраннем з іх скуры, скуралуп’, ’жорскі, бязлітасны, скупы чалавек’, славац. (< рус.) živoder ’жывадзёр’, славен. živodèr ’скуралуп’, серб.-харв. живо̀дер ’скуралуп’, балг. дыял. живодерец, живодѐрник ’ліхвяр’. Ст.-рус. живодеръ (1646 г.) ’скура-луп’. Захаванне ў бел. толькі пераноснага значэння ўказвае на магчымасць запазычання яго з рус. (як і славац.).

Жывако́ст ’расліна Symphytum L.’ (БелСЭ), жывако́снік (Кіс.). Рус. жи́вокость (з 1790 г.) ’расліна Delphinium L.’, дыял. жи́воко́сть, жи́воко́с, живоко́ст — назва шэрагу раслін, у тым ліку Symphytum officinale L., Polygonum hydropiper L., Cynoglossum officinale L., Thalictrum minus L., Spiraea ulmaria L., Chelidonium majus L.’, укр. живокі́ст(ь) ’symphytum L.’, польск. żywokost ’Symphytum L.’ Калі сучасны від слова не вынік народнай этымалогіі, можна тлумачыць жывакост як назву паводле лячэбных уласцівасцей расліны. Чэш. назва Symphytum — kostival, valikost тлумачылася яшчэ ў чэш. лекарскай кнізе Я. Чэрнага (1517) тым, што расліна «зламаныя косці зацвярджае», «раны зацягвае, закатвае (svaluje, zavaluje)». Махэк (Jména rostl., 191–192) замест сувязі з val‑ прапануе пераход val‑ < bal‑ (ovati, balii) ’лячыць’. З чэш. kostival, польск. kosztywał, славац. kostiviar — вынік імкнення да разумення другой часткі слова. Тады ў жывакост першая частка звязана з жывіць ’гоіць’, а другая, як і ў чэш. назве, — з *kostь: *živi‑kostь. Можна адзначыць, што і рус. живокость — назва лекавай расліны (рагулька). Польск. żywokost (з XV ст.). Лось (Сложные слова в польском языке. СПб, 1901, 104–105) не тлумачыў семантыку польск. слова, лічыў першую частку адпрыметнікавай, а не аддзеяслоўнай. Не выключана, што бел. (як і ўкр.) словы з польск., дзе калька з чэш. valikost, а рус. < бел., укр. Чэш. паходжанне тлумачыла б цвёрдасць канчатковага зычнага. Параўн. жывіцельнік.

Жы́вапіс ’від выяўленчага мастацтва’ (ТСБМ). Рус. (з 1704 г.) жи́вопись, укр. жи́вопис, славен. živopis (< ст.-слав., Плетаршнік), серб.-харв. жи̏вопӣс, балг. живопѝс (з 1843 г.), макед. живопис ’тс’. Ц.-слав., ст.-рус. живописьць (1097 г.), живописъ ’мастак’, живописати. Рус., паводле Шанскага, словаўтваральная калька з грэч. ζωγραφία (Шанскі, РЯШ, 1956, 4, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Бел. слова, відаць, з рус. у XX ст.

Жывапло́т ’рад густа наезджаных кустоў або дрэў, якія ўтвараюць плот’. Укр. живопліт, польск. żywopłot, чэш. živoplot ’тс’. З польск. żywopłot, дзе з чэш., або ўласная калька франц. haie vive, адкуль калькавана рус. живая изгородь > бел. жывы плот.