Сцяцю́рыцца ’сціснуцца, стуліцца, скурчыцца’ (Барад., Сл. ПЗБ), сцюцю́рыцца, сцюцюрэ́цца ’тс’ і ’зажурыцца, сцішыцца, замоўкнуць, заспакоіцца’ (Варл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад цяцера, гл.
Сцячы́ 1 ’зрабіцца кволым, тонкім’ (Сл. ПЗБ; ст.-дарож., Ск. нар. мовы), стычэ́ ’зніцець, вырасці кволым (аб гурках, бураках)’ (драг., Ск. нар. мовы), сцякаць ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (Сл. ПЗБ), сце́каць ’марнець ад ценю (пра расліны)’ (ТС). Параўн. укр. стіка́ти ’зрабіцца кволым, захірэць (пра расліну)’, польск. ściekać ’тс’. Узыходзіць да *tekti ’цячы’, ’бегчы, імкнуцца’, параўн. літ. tekė̃ti, ištekė̃ti ’паднімацца ўверх’, у тым ліку пра расліны, якія хутка растуць, каб вырвацца з ценю.
Сцячы́ 2 ’быць дастатковым, хапаць’: як мукі сцячэ, то і няўмелька спячэ (Янк. БП). Параўн. серб.-харв. стѐћи ’набыць, здабыць’, дыял. сте̏ћ ’атрымаць, зарабіць’, што да прасл. *tekti (Скок, 3, 450). Да цячы, гл.
Сцяя́ ’рад, паласа’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна.
*Счадкі, ст.-бел. счадки ’нашчадкі’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон), счадкомъ ’нашчадкам’ (1492 г., Карскі 2-3, 146). Гл. нашчадак.
Сча́сце ’шчасце’ (Сержп. Прымхі). Гл. шчасце.
Счутвера́ць ’бурчаць (у жываце)’ (Нар. Гом.). Няясна.
Счэ́за ’пагібель’, счэза́ць ’знікаць’, счэ́знуць ’згінуць, прапасці’ (ТС). Да чэзнуць, гл.
Счэ́шчыць ’зрабіць ласку, выказаць павагу’ (ТС). Вытворнае ад чэсць, гл.
Сшчука́ць (ссукаць) ’перастаць шумець, крычаць, плакаць; сціхнуць’, сшчукці ’тс’ (Нас.). Да шчукаць, гл.
Сшчэрк (сщеркъ) ’выроўніванне збожжа з краямі меркі’ (Нас.). Гл. шчырк.