◎ Кумільга́нам ’хутка’ (Сцяшк. Сл.), ’невялікімі скачкамі’ (Нар. словатв., Федар. Рук.). Гл. кумільгом.
Кумільго́м ’хутка’ (Сцяшк. Сл., Яўс., Бяльк., Гарэц., Нар. сл.). Кантамінацыя кулём (гл.) і мільгаць (гл.).
◎ Ку́мін, ку́міна вада ’вір’ (ТС). Параўн. кума (гл.) і куміна (гл.).
◎ Куміна́ ’вір каля берага, дзе вада заварочвае ў напрамку, супрацьлеглым цячэнню’ (Яшк.). Няясна. Гіпатэтычна можна дапусціць, што першасным значэннем куміна было ’балота’. Тады да кумкаць (гл.), кумаць (польск. kumać) ’выдаваць гукі кум‑кум (пра жаб)’. Параўн. крактаць, ’выдаваць гукі крэ‑крэ (пра жаб)’ і кратавінне ’дрыгва’.
Кумі́р 1 ’прадмет пакланення’ (ТСБМ). Запазычанне са ст.-слав. коумиръ (< іран., параўн. асет. gumeri ’волат, ідал’) (Шанскі, 2, 8, 443; Абаеў, 1, 530).
Кумі́р 2 ’каўнер (кашулі, сарочкі)’ (Нар. словатв.). Да каўнер (гл.). Параўн. укр. ковнір > ковмір > комір.
Ку́мкаць ’квакаць (пра жаб)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., ТС, Сержп. Грам., Сцяшк., Клім., Гарэц., Янк. II, ДАБМ). Укр. кумкати ’тс’, польск. kumkać, kumać, чэш. kunkati, н.-луж. kunkaś, в.-луж. kunkać ’тс’. Параўн. літ. kumúoti ’тс’. Гукапераймальнае (да кум‑кум).
Кумпе́й ’скнара’ (Сцяшк. Сл.). Сапсаванае польск. skąpiec ’тс’. Магчыма, пад уплывам формы тыпу рус. скупендяй ’тс’.
Кумпя́к ’бядровая частка тушы’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Гарэц., Сцяшк., Бір. Дзярж., Бяльк., Яруш.). Ст.-бел. кумпъ, компь, кунпъ ’кумпяк’ (з 1556 г.). Запазычана з літ. kum̃pis ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181). Укр. кумпяк, кумп, компа ’тс’, польск. kąp, komp, kumpiak ’тс’. Аб балтыйскай крыніцы гэтых слоў гл.: Блесе SB, 5, 14; Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 63; Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 36; Непакупны, Связи, 192; Лаўчутэ, Балтизмы, 16.
◎ Кумпялю́фка ’купальнік’ (Сцяшк.) < польск. kąpielówka ’тс’.
◎ Ку́мса ’вялікі кавалак хлеба’ (ТС), ’кукса’ (Мат. Гом.). Да кукса (гл.).