Кумі́р1 ’прадмет пакланення’ (ТСБМ). Запазычанне са ст.-слав. коумиръ (< іран., параўн. асет. gumeri ’волат, ідал’) (Шанскі, 2, 8, 443; Абаеў, 1, 530).

Кумі́р2 ’каўнер (кашулі, сарочкі)’ (Нар. словатв.). Да каўнер (гл.). Параўн. укр. ковнір > ковмір > комір.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)