Кума́ць ’знікаць’ (Мат. Гом.). Ёсць падставы лічыць дэфініцыю недакладнай. Параўн. адзіную ілюстрацыю: «Глянь, ужз месяц кумае». Ясна, што дзеяслоў кумаць азначае працягласць дзеяння, а ’знікаць разавае дзеянне. Мабыць, кумаць ад *кымаць, якое да кімаць, Змарыць, якія да рус. (афеньск.) кимать ’спаць’. Значэнне цалкам падыходзіць да прыведзенай ілюстрацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)