Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.
Бу́цы ’спартыўны абутак’. Рус. бу́тсы. Запазычанне з англ. boots ’тс’ (мн. лік да boot ’чаравік’).
Буч 1 ’верша’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’сець’ (Маш., 36), ’прылада, зробленая з дубцоў для лоўлі рыбы’ (КЭС, лаг.), ’сажалка, дзе можна лавіць рыбу’. Рус. дыял. (зах.) буч ’тс’, польск. дыял. bucz ’тс’. Звычайна лічыцца запазычаннем з літ. мовы (літ. bùčias, bùčius ’тс’ < лат. bucis ’кошык, сплецены з вербавых пруцікаў’; уласна літ. форма bukìs ’род рыбацкай сеці’, гл. Фрэнкель, 61), параўн. яшчэ Варш. сл., 1, 225. Падрабязна аб усёй праблематыцы Урбуціс, Baltistica, V (1), 51–52.
Буч 2 ’пасудзіна з саломы, шытая дубцамі, для мукі’ (КЭС, лаг., Янк. Мат.). Можна меркаваць, што слова таго ж паходжання, што і буч 1 ’верша (плеценая карзіна)’. Так Урбуціс, Baltistica, V (1), 51–52. Наўрад ці можна думаць пра іншае паходжанне слова (напр., пра запазычанне з с.-в.-ням. butschen ’бочка для засолкі’ або пра сувязь з укр. бу́ша ’цыліндрычная пасудзіна для салення рыбы’ < ням.).
Бу́чаё ’месца, пакрытае каменнем, некалькі ўзвышанае’ (Янк. Мат., Яшкін). Зборны назоўнік да *бу́чай ’тс’, які, марыць, з’яўляецца ўтварэннем да *bukati, *bučati ’гучаць, шумець і да т. п.’ (суф. ‑ай < *‑ějь?, параўн. слав. *ručajь, *ob(v)yčajь). Назвы ўзвышаных месц нярэдка ўтвараюцца ад гукапераймальных дзеясловаў. Параўн., напр., укр. бе́лебень ’узвышанае адкрытае месца; глыбокае месца ў вадзе’ < белебе́нити ’балбатаць’. Матывацыя: *’адкрытае месца, дзе шуміць вецер’ (гл. Балецкі, SSlav., V, 183–184). Параўн. яшчэ бук 2, бу́ка 2, буко́та, бо́хат. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68–69.
Бу́чны ’буйны’ (Нас.; б. пшаніца). Укр. бучни́й. Мабыць, запазычанне з польск. buczny (падрабязна аб польскім слове Слаўскі, 1, 48). Рудніцкі (279–280) адносіць укр. бучни́й да бу́ча трывога, мітусня’ (да апошняга параўн. Фасмер, 1, 256). Параўн. ст.-бел. бучный ’ганарысты, надзьмуты’ (< польск.; Булыка, Запазыч.).
Бу́чыць ’заліваць бялізну лугам’ (Бяльк.), бук ’бочка, у якой заліваюць бялізну лугам’ (Бяльк.). Рус. би́чить ’тс’. Запазычанне з с.-н.-ням. bûken ’тс’ (ням. bauchen; да герм. сувязей ням. слова і этымалогіі гл. Клюге, 56). Мацэнаўэр, Cizí sl., 121 (але памылкова аб паходжанні ням. слова); Бернекер, 99; Фасмер, 1, 256. Шанскі (1, Б, 242) хоча бачыць тут славянскае гукапераймальнае слова.
Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус. бушева́ть, укр. бушува́ти, польск. buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг. бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв. бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен. búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав. *buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъ ’буйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).
Бушва́лак. Гл. бурва́лак 2. Форма бушва́лак носіць сляды нейкай кантамінацыі. Параўн. яшчэ польск. bęcwal, bencwał, bucefał «grubas, kloc, bałwan, pień». (Варш. сл., 1, 141, 224).
Бушла́т. Рус. бушла́т, укр. бушла́т. Слова няяснага паходжання. Гінцэ (ZfSl, 5, 524) выводзіў з ням. Buschurunk ’матроская куртка, блуза і г. д.’ (з кантамінацыяй са словам халат). Кіпарскі зыходзіў з ням. Brustlatz ’нагруднік’ (гэту версію прымае Рудніцкі, 281).