Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бугаі́ ягады буякі, Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Паколькі сувязь з буга́й ’бык’, як і з буя́к ’бык’ (параўн. буякі́ ’Vacc. ulig.’), вельмі няпэўная (гл. падрабязна пад буякі́), то можна меркаваць з пэўнай верагоднасцю аб другасным паходжанні назвы. Буякі́ пры запазычанні ў іншыя дыялекту асэнсавалася як слова, звязанае з буя́к ’бык’, і яго «пераклалі» іншым словам для абазначэння «быка» — буга́й.

Буга́й1. Рус. буга́й, укр. буга́й (> польск. buhaj). Запазычанне з цюрк. моў (тур. buɣa ’бык’, чагат. boɣa і г. д.). Праабражэнскі, 1, 50; Фасмер, 1, 228; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21; Брукнер, 47; Локач, 28; гл. таксама Шанскі, 1, Б, 209. Ст.-бел. бугай ’кастрыраваны бык’. Булыка (Запазыч., 50) лічыць запазычаннем з польскай мовы. Вельмі няпэўна.

Буга́й2 ’птушка бугай, Botaurus stellaris’, рус. буга́й, укр. буга́й ’тс’. Да буга́й1 (гл.): птушка выдае гукі, падобныя да рову бугая. Будзішэўска (Słown., 314) лічыць, што гэта ўсх.-слав. назва птушкі старажытная. Аб магчымых цюрк. уплывах на ўтварэнне гэтых назваў гл. Пальцаў, Тюрк. лекс. элем., 37–38.

Буглёўнік, буглёк ’месца, дзе багата дробных, адшліфаваных вадой каменьчыкаў’ (гродз., Яшкін). Няяснае слова. Можна толькі выказаць няпэўную дагадку пра нейкую сувязь з дзеясловам тыпу *аб‑угліць (да ву́гал). Параўн. яшчэ ўкр. (закарп.) бу́гол ’вялікі камень у рацэ’. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Буго́ня ’ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна; ворыва ўроскідку’ (Яшкін), буго́нь ’загон, вузкая палоска заворанай зямлі’ (Бяльк.). З абуго́ня (гл.); параўн. абиго́ня ’тс’ (Лысенка, ССП), якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і гон‑ (гнаць, ганяць). Адпадзенне пачатковага а‑ ў выніку сцёртасці ўнутранай матывацыі слова і дэкампазіцыі яго марфалагічных элементаў (абу‑го́няа‑буго́ня > буго́ня).

Буго́р ’узгорак, пагорак, невялікая гара, высокае месца’ (Яшкін, Бір. Дзярж.), ’пясчаны ўзгорак’ (Сцяшк. МГ), ’узгорак’ (Касп.), буго́рынне ’нагрувашчванне’ (Нас.). Рус. буго́р, укр. буго́р. Лічыцца роднасным з лат. baũgurs ’узвышша, узгорак’. Гл. Фасмер, 1, 228 (там агляд і іншых версій).