Бугаі́ ягады буякі, Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Паколькі сувязь з буга́й ’бык’, як і з буя́к ’бык’ (параўн. буякі́ ’Vacc. ulig.’), вельмі няпэўная (гл. падрабязна пад буякі́), то можна меркаваць з пэўнай верагоднасцю аб другасным паходжанні назвы. Буякі́ пры запазычанні ў іншыя дыялекту асэнсавалася як слова, звязанае з буя́к ’бык’, і яго «пераклалі» іншым словам для абазначэння «быка» — буга́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)