Буглёўнік, буглёк ’месца, дзе багата дробных, адшліфаваных вадой каменьчыкаў’ (гродз., Яшкін). Няяснае слова. Можна толькі выказаць няпэўную дагадку пра нейкую сувязь з дзеясловам тыпу *аб‑угліць (да ву́гал). Параўн. яшчэ ўкр. (закарп.) бу́гол ’вялікі камень у рацэ’. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)