Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

То́пкі1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел. топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць1, гл.

То́пкі2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць2, гл.

То́пкі3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць3, гл.

То́пкі4 ’тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смален. то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр. палес. то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.

То́пленік ’тапелец’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ, ТС), то́плянік (tòplanik) ’тс’ (Федар. 4), тапе́льнік ’тс’ (Байк. і Некр.), то́пельнік ’тс’ (Сл. ПЗБ), уто́пленік, то́пленік ’тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж то́пленік ’затанулае бервяно’ (пух., Сл. ПЗБ), то́пленікі ’патоплены ў вадзе лесаматэрыял’ (ТС), то́пленік, топля́к ’патануўшае бервяно, дрэва’ (лельч., Жыв. сл.), таплі́ннік ’тс’ (барыс., Сл. ПЗБ). Ад дзеепрыметніка (у)топлы ’затанулы’, што да тапіць1, гл.

То́псацца ’таптацца, хадзіць, выконваючы якую-небудзь работу’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, ад топаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑с(а), магчыма, праз стадыю аддзеяслоўнага назоўніка *топса, параўн. крыкса, плакса і пад. (гл. крыкса2), адносна якіх гл. Сцяцко, Афікс. наз., 64 і наст.; Саевіч, Derywacja, 402.

То́пта ’той, хто многа есць’ (карэліц., ЖНС). Аддзеяслоўны назоўнік ад тапта́ць ’есці’ (гл. таптаць1).

То́птанка ’бульбяная каша’ (брагін., ЛА, 4), ’бульбяная каша (з тоўчанай варанай бульбы)’ (стол., ЖНС), то́пта́нка ’тоўчаная бульба’ (ТС), то́пта ’тс’ (маладз., Жд. 2). Гл. таптуха.

То́пці ’тапачкі’ (ТС). Гл. топкі4, тапці.