Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Топ ’багна’ (Сл. Брэс.), топь ’топкае балота’ (віц., ЛА, 2). Параўн. рус. топь ’твань, багна, дрыгва’. Гл. тапі́ць1; дапускаецца мажлівасць зыходнага прасл. *topь ’талае месца’, што дазваляе атаясамліваць у этымалагічным плане названы дзеяслоў з тапіць2 (гл.), параўн. Зубаты, Studie, 1, 231 і наст.; Фасмер, 4, 79.

То́палкі ’тапачкі’, адз. л. то́палка (ПСл). Відаць, да тапкі (гл.), збліжанае з топаць, гл. Параўн. топці, гл.

То́паль ’таполя’ (ТСБМ, Сцяшк.), то́поль ’тс’ (ТС). Гл. таполя.

То́пальніца ’понаж у калаўроце’ (мёрск., Ск. нар. мовы), то́пала ’тс’ (Варл.). Утворана ад топаць, гл.

То́паць ’тупаць, ісці (пра малых дзяцей)’ (мёрск., Нар. лекс.), ’ісці; хадзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’скакаць’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж топ ’пра топанне, няўдалыя скокі’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’тупат’ (Нар. Гом.), топоні́ць ’тупацець’ (ТС), ст.-бел. топотъ ’тупат’ (1518 г., КГС). Укр. то́пати ’ісці’, то́пкати ’таптаць’, рус. то́пать ’тупаць’, то́пот ’тупат’, польск. дыял. topotać się ’дрыжаць (ад страху, трывогі)’, в.-луж. topotać ’тупаць’, чэш. ťopati ’крочыць’, славен. topotáti, topótniti ’тупаць’, серб.-харв. топо̀тати ’тс’, то̏пот ’тупат’, балг. то́пот ’тупат’, макед. топоти, тупоти ’тупаць, моцна стукаць’. З прасл. *top‑, якое звязана з *tep‑, гл. цепаць, а таксама прасл. *topotъ (гл. тупат). Лічаць гукаперайманнем і параўноўваюць з лат. tapa, tapu ’туп-туп’, tapât ’крочыць, топаць’, літ. tapuoti ’тс’, фін.-угор. tap ’біць, штурхаць’, тат., казах., кыпч. taptamak ’таптаць’, tap‑tap ’туп-туп’. (Фасмер, 4, 78; Махэк₂, 647; ЕСУМ, 5, 598; Сной₂, 773). Да семантыкі параўн. то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.).

То́пель ’таптуха лавіць рыбу’ (люб., Паўл.), сюды ж з іншай суфіксацыяй то́пень ’рыбалавецкая снасць, зробленая з лазовых дубцоў у выглядзе конуса’ (глус., Янк. Мат.; ПСл, Мат. Гом.), ’таптуха, рыбалоўная снасць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’таптуха’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад тапіць1 (гл.), параўн. чэш. tápal ’від рыбацкай сеткі’ (ад ст.-чэш. tápati se < topiti se, гл. Махэк₂, 636).

То́пельнік ’тапелец’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. топлены.

То́пень (то́пінь) ’месца, дзе можна закінуць невад, тоня’ (мёрск., Жыв. НС). Параўн. тоня, тонь1 (гл.) з аднаўленнем першаснай этымалагічнай сувязі з тапіць1, гл.

То́пікі ’дзіцячыя вязаныя тапачкі’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да топкі4, топці (гл.) пад уплывам топаць?

То́піла, топ ’багна’ (Шатал.). Гл. тапіла.