Кры́кса1 «Ена зімой бываець і не даець рабятам спаць, ены і стануць ўсю моць блажыць…» (Шн., Сержп. Пр.), «Як быў мой Іванка малы, на яго напалі крыксы» (Арх. ГУ), ’дзіцячая хвароба’ (Сл. паўн.-зах., Шат.). Гл. крыкса2.

Кры́кса2 ’пра крыклівае і плаксівае дзіця’ (ТСБМ, Нар. лекс., КЭС, лаг., Нар. словатв., Мат. Гом.). Назва дзеючай асобы са спецыфічным ‑с‑а‑суфіксам, для пеяратыўных назоўнікаў з к‑заканчэннем кораня. Параўн. крыкса, плакса, хныкса, мыкса (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 64–65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)