Тахт ’такт’: у тахт ’у адпаведнасці з рытмам’ (шальч., Сл. ПЗБ), та́хта: да тахты ’тс’ (Стан.), та́хта ’такт, вытрымка’ (Сцяшк.). Гл. такт.
Тахта́ ’шырокая канапа без спінкі’ (ТСБМ). Новае запазычанне праз рус. тахта́ ’тс’, што, відаць, з каўказскіх моў (Чарных, 2, 230). Не выключана і непасрэднае знаёмства са словам праз мясцовае татарскае насельніцтва, параўн. тур. tahta ’ўзвышэнне’ ў турэцка-польскім слоўніку з кітаба Хасяневіча 1840 г., гл. Мішкінене, Orientas, 116. Першакрыніцай можа быць перс. тӓхт ’трон; кушэтка; ложак’.
Тахто́ліць ’пхаць’ (Арх. Федар.): tachtolić, jak ŭ byzdonny mieszok (Федар. 4), сюды ж nieŭtachtolić ’не задаволіць’ (Арх. Федар.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑олі‑ ад гукапераймальнага тохтаць (гл. тох-тох-тох), параўн. балг. тах, тахт ’трах, бах’, па ўзору тарара́хаць, тарара́хтаць ’тарахцець’ (ТСБМ), параўн. тахоліць, гл.
Тахту́рыць ’хутка ісці з невялікай паклажай’ (Стан.). Магчыма, кантамінацыя тахаць ’стукаць (тупаць?)’ і турыць ’гнаць’ (гл.), параўн. тахоніць, гл.
Тахці́ць 1 ’гаціць, пракладваць дарогу праз балоцістае месца’ (ТСБМ), ’валіць, піхаць, усоўваць’ (Сержп. Прымхі), ’даваць не надавацца, пхаць як у прорву’ (слонім., Жыв. сл.), тахце́ць ’тс’: тахці як у прорву (Сержп. Прык.). Утворана ад гукапераймальнай асновы па тыпу тарахаць, тарахцець (гл. тарах). Да тахаць, гл.
Тахці́ць 2 ’шчасціць, шанцуе’: тахціць кожная справа яму (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова ў пераносным ужыванні, параўн. бо што ні рабіць, та ўсе на паноў тахціць (Сержп.), г. зн. ’валіцца, ідзе на карысць’.