Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рагало́вы ’калматы’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя рог1 (гл.) і галава (гл.) (< *рогагаловы?).

Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.

Рагану́ць ’упасці, скінуцца’ (Сцяшк.), ’памерці, здохнуць’ (Полымя, 1986, 2, 119). Магчыма, роднаснае да чэш. rohnouti ’моцна параніць’, ’ударыць’, якое, разам з рус. гро́хнуть, лічыцца гукапераймальным утварэннем (Махэк₂, 515).

Рагата́ць ’гучна смяяцца’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.; калінк., шчуч., астрав., Сл. ПЗБ), ’гагатаць’ (пра гусей) (рас., Сл. ПЗБ), ’іржаць’ (пра каня) (Нар. лекс.; ДАБМ, камент.), рагаце́ць ’смяяцца’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), рогота́ты ’голасна смяяцца’ (Булг.), рогота́ць ’тс’ (ТС); рус. дыял. регота́ть ’гучна смяяцца’, укр. регота́ти, реготіті ’гучна смяяцца’, польск. rzegotać, rzechotać ’квакаць’, чэш. řehotati ’іржаць, хіхікаць’, славац. rehotať sa ’іржаць’, в.-луж. rjehotać ’іржаць, моцна смяяцца’, н.-луж. rjagotaś ’квакаць, трашчаць, іржаць’, славен. réga ’кваканне’, regetáti, rogítati ’квакаць’, серб. ре̏га, харв. rȅga ’гырканне сабакі’. Прасл. *reg(ot/ъt)‑ati. Далей звязана з бел. ры́гаць (гл.), чэш. říhati ’адрываць’. Гукаперайманне (Шустар-Шэўц, 2, 1219, 1225; Бязлай, 3, 145), ёсць спробы выявіць роднасць з рагаза́ ’сварка’, лат. rēdzêt ’злавацца’ (Фасмер, 3, 457). Гл. таксама рахтаць ’тс’.

Рагатка1 ’перашкода ў выглядзе накрыж збітых калоў’, ’драўляная развіліна з гумкай’, ’палка з развілінай для падтрымання якіх-небудзь прадметаў; рагаціна’ (ТСБМ, в.-дзв., Сл. ПЗБ), рога́тка ’прылада для вымярэння даўжыні’, ’рагаціна, з якой хадзілі на мядзведзя’ (ТС). Ад рог1 (гл.). Перанос назвы адбыўся паводле падабенства прадмета да рагоў жывёлы.

Рага́тка2 ’прылада для лоўлі рыбы’ (гарад., Сл. ПЗБ). Ад рог1 (гл.), метафарычны перанос назвы па форме прылады.

Рага́тка3 ’рыба колюшка, Gasterosteus aculeatus’ (гарад., Сл. ПЗБ), рага́ткі ’дробная рыба’ (Сцяшк. Сл.), рус. рога́тка ’колюшка’. Назва матываваў наяўнасцю вострых і моцных калючак на хрыбце рыбы. Ад рог1 (гл.).

Рагатня́ (rahatnia) ’бурчанне ў жываце’: ad chaładniku zrabiłasia rahatnia u trybusie (Арх. Федар.). Да рагатаць (гл.).

Рагату́н ’той, хто любіць смяяцца’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ун ад рагата́ць (гл.); пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.

Рага́ты ’чорт’ (Інстр. 2). Табуіраваная назва міфалагічнай істоты паводле знешняй прыметы — наяўнасці рогаў. Да ро́г1 (гл.), параўн. рага́тка ’рагатая карова’ (Мат. Гом.; брасл., глыб., талач., леп., ЖНС); з няясным значэннем (’неўпарадкаваная’?): хата рагата, дзела ў ёй шмат (Сержп. Прык.).

Рагатыўка ’канфедэратка’ (гродз., Сл. ПЗБ), рагато́ўка ’летняя шапка’ (Сцяшк. Сл.). З польск. rogatywka ’польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам’.

Рагаце́нька ’абрадавая кветка (вясельная), якая складаецца з жытняга каравайныка, трохзубай рагаценькі і чырвонай хусткі’ (Федар.). Ад рог1 (гл.), паколькі кветка мае ў сваім складзе вострыя — “рагатыя” элементы.