Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нахлабу́чыць (ныхлабу́чыць) ’сядзець як папала’ (чавус., Нар. сл.), сюды ж нахлабу́чка ’праборка, натацыя’ (Бяльк.), рус. нахлобу́чить ’накрыць чым-небудзь зверху; набіць, пакараць’, нахлобу́чка ’высокая шапка’ і інш. канкрэтныя значэнні, а таксама ’біццё’ (СРНГ). Рускія словы выводзяць са спалучэння на і клобук ’высокая шапка’ (Праабражэнскі, 1, 316, 596; Гараеў, 266) у якасці экспрэсіўнага ўтварэння пад уплывам хло́пать ’стукаць’ (Фасмер, 3, 50); беларускія словы, магчыма, арэальнае пранікненне на беларускую тэрыторыю з рускай, на іх экспрэсіўны характар і семантыку маглі ўплываць дзеясловы тыпу хлабыста́цца ’шлёпацца’ (рагач., Шатал.) і пад. Параўн., аднак, балгарскія паралелі нахлбу́ча, нахлбу́чвам ’нацягваць шапку і інш. нізка на лоб’, на якія звярнуў увагу Талстой (ZfSl, 1976, 6, 834 і інш.), што могуць сведчыць аб значнай старажытнасці слова.

Нахлапны́: нахлапная балка ’апошняе суцэльнае бервяно, якое кладзецца над сточанымі бярвеннямі’ (Сл. ПЗБ). Да гукапераймальнага хлопаць ’стукаць, ляскаць; стукаць, накрываць зверху’, параўн. нахлюпісты, ахлу́п (гл.).

Нахла́шч ’наросхрыст, шырока, размашыста’ (калінк., З нар. сл., Сцяшк.): Нарашчыняў нахлашч дзверы (Місько); сюды ж нахляшч ’насцеж’ (Сцяц.), што дазваляе звязаць названыя словы з дзеясловам хлястаць ’біць наводмаш’, параўн. Дзверы атхляшчыў (Сцяц.), з іншым вакалізмам — хлыстиць, хласціць ’біць’ (гл.).

Нахлепяста́цца ’насмяяцца’ (Яўс.). Гл. хлепястицца ’рагатаць’.

На́хлесткі ’падоўжныя бакавыя планкі, што насаджваюцца на капылы ў санях’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. нахлёстка ’верхняя падоўжная планка ў возе ці планка, што набіваецца на капылы ў санях’. Да хлястиць ’біць’, нахлястиць ’набіць’, параўн. у нахлёст ’зверху, наверх (набіць, накласці і інш.)’.

Нахлюме́ндзіцца ’наплакацца’ (Яўс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне; параўн. хлюма ’неахайная жанчына’ (Яўс.), гл.

Нахлю́пісты (нахлібпыстый) ’занадта нахілены ўніз’ (драг., З нар. сл.). Да хлюпаць ’падаць’, хлюплы ’прысадзісты, нізкі’, параўн. семантычна падобнае спидзісты ’пахілы, схілены’ ад абдаць; звязана з нахлу́піць ’насунуць’ (Растарг.) з іншым варыянтам кораня *xlup‑ гукапераймальнага характару, параўн. Махэк₂, 200. Гл. ахлу́п.

Нахма́рыцца ’пакрыцца хмарамі; нахмурыцца’ (Нас., Гарэц., Растарг.), нахму́рыцца ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да хмарыць, хмурыць ’станавіцца пахмурным, змрочным’, параўн. семантычную паралель балг. дыял. нъоблъчвъм съ ’станавіцца пахмурным, насуплівацца’ (ад облак ’хмара’).

Нахохліцца ’натапырыцца (пра пер’е)’, нахохліць ’натапырыць’ (в.-дзв., Шатал.), ’начасаць, падкруціць’ (ТС). Да хахол, хохлік ’чуб’ (гл.).

На́храп ’цураючыся паху, духу’ (Нас.), ’блізка’: Нахрап не пускае нікога (Ян.). Відаць, са спалучэння *на храп, гл. храпе́ць, храп.