◎ Лепясні́к ’пухоўка, Typha L.’ (лях., Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл.), польск. lepieznik, lepieżnik, lepiężnik, ст.-польск. lepias nik ’белакапытнік, Petasites Mill.’, рус. лёпёст ’ліст расліны’, наўг., перм. ’акравак, кавалак тканіны’, лепесток ’пялёстак’. Фасмер (2, 483) услед за Покарным (678) разглядае лексему як пашырэнне асновы на -es (першаснае *lep‑es ) і роднаснае з lepet‑© Слаўскі (4, 166) дапускае магчымай асновай для ўтварэння: lepec/гъ, lepecha ’розныя назвы раслін ва ўсх. слав. мовах’, а таксама і !!!ерепъ ’ліст’.
◎ Лепяста́ць ’хлюпаць, булькаць’ (Ян.). Рус. паўн.-дзвін. лепестать ’балбатаць, пляткарыць’. Утворана ў выніку пашырэння асновы інфіксам ‑с‑ (< прасл. ‑s‑) для перадачы гукапераймальнасці і экспрэсіі. Ад лепятаць (гл.). Іншае пашырэнне асновы ў лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.). Ад асновы leре ўтворана і стол. лёпець ’слота, снег з дажджом’ (ТС).
◎ Лепястры́нка ’стройная, тонкая дзяўчына’ (Сцяц. Словаўтв.). Няясна. Магчыма, генетычна звязана з літ. lepysta, lepystė ’распешчаны’ (?).
Лепята́ць ’многа гаварыць, балбатаць’ (паст., карэліц., Сл. паўн.-зах.; ст.-дар., Ант.), укр. лепета́ти, рус. лепета́ть, балг. лепе́тя ’тс’. Гукапераймальнае. Аналагічна параўн. ст.-інд. lápati ’балбоча, стогне, гаворыць’, памір. lōwam ’гавару’, кімр. llêf (*lepmo‑) ’голас’, алб. lapërdi ’брудная мова’ (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–484). Другая ступень вакалізму — лопат (гл.).
◎ Лепяшы́ла, жытк. лепешьіло ’целяпень’ (ТС). Відавочна, з лепеха, якое ў гаворках Тураўшчыны азначае ’аер, Acorus calamus L.’, ’маннік вялікі, Glyceria L.’ і іншыя расліны, раскідзісты корань якіх цяжэйшы за верхнюю частку расліны. Да ляпеха (гл.).