Лопат 1 ’лапатанне, балбатня’ (ТСБМ, Яруш.), ’шум’ (стаўб., Жд. 2, Нар. словатв.; уздз., Жд. 3). Укр. лопіт, рус. лопот, польск. łopot, серб.-харв. ло̏пот, славен. lopòt. Прасл. lopotъ утворана ад lopotati (як лоскат) (Бернекер, 1, 732; Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 201–202). Да лапатаць (гл.).
Лопат 2 ’дошчачка з дзірачкай, у якой трымаецца верхні канец млёна’ (свісл., Шатал.). Балтызм. Роднаснае генетычна з літ. lãpatas ’акравак, абрэзак’, якое з lãpas ’ліст’ (Фрэнкель, 340). Названа паводле падабенства да ліста. Народная этымалогія збліжае лексему з дзеясловам лопаць і з аддзеяслоўным назоўнікам лопат 1 ’грукат, шум, стуканне’ (гл.). Параўн. таксама лапатуха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)