◎ Куралёк 1 ’газнічка’ (Сл. паўн.-зах.). Да кураль (гл.).
◎ Куралёк 2 ’частка кумпяка’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць (гл.), кураль (гл.). Матывацыя назвы звязана з тэхналогіяй вэнджання. Параўн. куранка 2 (гл.) ’вяндліна’.
◎ Куралём ’дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’кулём’ (Жыв. сл.). Да кулём. Мабыць, кантамінацыя з куражыцца (гл.).
◎ Ку́ралкі ’асобіны канапель з пыльнікамі’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць (гл.) ’пыліць’, суфіксацыя незразумелая. Магчыма, да *куралькі. Тады курыць > кураль > *куралёк ’пыль нік’.
◎ Кура́ль ’лучына’ (Жд. 3). Да курыць (гл.). Адносна прадуктыўнай суфіксацыі на ‑аль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.
◎ Кура́нка 1 ’хата (курная)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.).
◎ Кура́нка 2 ’вяндліна’ (Сцяшк. Сл.). Да курыць (гл.). Параўн. куралёк 2 (гл.).
Кура́нт ’камень, якім труць фарбы’ (Грыг.). Няясна.
Кура́нты ’вежавы або насценны гадзіннік з боем’ (ТСБМ, Нас.). Праз рус. мову з франц. courante ’бягучы’ (гл. Шанскі, 2, 8, 451).
Ку́рань ’хата’ (Мат. Гом.). Гл. курэнь.
◎ Кура́па ’жаба’ (Бяльк., Юрч., Мат. Маг., Гарэц., З жыцця). Балтызм. Параўн. ст.-прус. crupeyle ’жаба’, літ. krupis, лат. krupis ’тс’. Аб балтыйскіх словах гл. Тапароў, K–L, 211–215.
◎ Курапа́та ’курапатка’ (Шат., Сл. паўн.-зах., ТС, Нар. лекс., Кліх.). Гл. курапатка.