Курэ́нь 1 ’будан’ (ТСБМ, Бяльк., Яшк., Янк. II, Хрэст. дыял., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Маш., Шушк.). Укр. курінь, рус. курень. Разглядаецца як запазычанне з цюрк. (гагауз. kürün ’атрад воінаў’ (гл. Бернекер, 648). Семантычна далёка. Відаць, трэба вярнуцца да разгляду этымалагічнай сувязі з курыць (гл.) (Фартунатаў, BB, 3, 69; Міклашыч, 427). Наяўнасць бел. курэнь ’дымар’ актуалізуе гэту гіпотэзу.
Курэ́нь 2 ’дымар’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)