Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ку́каўка1 ’зязюля’ (Мал., Шн.). Да кукаваць (гл.). Параўн. кукуля (гл.).

Ку́каўка2 ’ятрышнік шыракалісты, Orchis latifolia L.’ (Кіс ). Да кукаукаі. Аб сувязі назвы гэтай расліны з зязюляй сведчаць сінонімы: кукулка, кукулька, кукушка, зязюлька (Кіс., 89).

Ку́качка ’рытуальны хлеб’, параўн. літ. kukė, kukelė ’баханка’ (Сл. паўн.-зах., 2, 560).

Ку́кіш ’фіга’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Грыг.). Гл. кука2.

Ку́кішкі: на кукішках ’сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець)’ (ТСБМ). Гл. кука2 і кукіш.

Кукі́шня ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC vulgare L.’ (Кіс., Дэмб. 1). Да кукіш (гл.).

Ку́кла1 ’звязка начэсанага льну, залом’, звязваецца з кука2 (гл.). Параўн. серб.-харв. ку̏ка ’крук’ і бел. кукла ’залом’.

Ку́кла2 ’амяла’ (Жыв. сл.). Гл. кукла1.

Ку́кла3 ’род жаночай прычоскі’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Ян., Касп., З нар. сл., КЭС, лаг., Сцяшк.). Гл. кукла1.

Ку́кла4 ’сусла’ (ТС). Няясна.

Куко́біцца ’гняздзіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кукобіць.

Куко́біць ’песціць, даглядаць’ (Нас., Бяльк., Яруш., Касп., Кос., Гарэц., Др.-Падб., Шн.). Бел. кукобіць ад кукобау якое ўтворана па мадэлі худы > худоба, што дае права на рэканструкцыю *кук ’той, хто даглядае, песціць’. Гэта адпавядае літ. kaukas ’дамавік (дух, які прыносіць дабро дому)’ (гл. Тапароў, J–К, 293). Становіцца зразумелым і значэнне кукобіцца ’гняздзіцца’ (’быць звязаным з домам’).

Куко́ль1 ’травяністая расліна сямейства гваздзіковых, Agrostemma L.’ (ТСБМ, Кіс., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мал., Яруш., Сцяшк.). Укр. кукіль, рус. куколь, балг. къкъл, серб.-харв. ку́кољ, славен. kókolj, польск. kąkol, чэш. konkol, славац. kúkoľ, в.-луж. kukel, н.-луж. kukel, палаб. kǫchüol. Прасл. kǫkolь адпавядае літ. kañkalas ’званочак’ (літ. kañkalijos), ’званочак (кветка)’ (Бернекер, 539; Махэк, Recherches, 71). Расліна названа так па кветках, якія маюць форму званочкаў. Больш новая этымалогія Махэка (Jména rostl., 77) вельмі ненадзейная (kǫkol‑ < kolkol‑ < *lolkol‑: ням. Lolch ’кукаль’); ст.-в.-ням. lolli запазычана з лац. lolium, а канцавы зычны ўзнік з йота ў с.-в.-ням. lulche, таму сувязі з kǫkolъ няма (параўн. Клюге, 445).

Куко́льнік ’валачобнік’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах., Жыв. сл., Доўн.-Зап. 1). Да кукобнік ’тс’ (БелСЭ, 2, 569). Гл. кукобіць. Валачобнікі спявалі гаспадарам хаты віншавальныя песні і тым самым прыносілі дабро ў хату, як дамавік *кук.