Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кудзёры ’кліны ў куртцы’ (Серб., Малч.). Утворана ад кідкі з дапамогай суфікса ‑ер. Параўн. доўгі > даўжэр, густы > гушчар (Сцяцко, Афікс. наз., 100, 137). Параўн. яшчэ кідэры (гл.). Пры гэтым прыметнік кідкі меў значэнне, атрыманае ў спадчыну ад кідаць з яго ткацкімі дэнататамі.

Кудзі́ка, кузі́ка ’бручка’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кузіка.

Ку́дла ’пудзель’ (Шпіл.). Да кудлы (гл.). Не выключай паралельны ўплыў пудзель (гл.).

Кудла́ты ’лахматы’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Мат. Гом., Сцяшк., Ян.). Да кудлы (гл).

Кудла́цець ’збівацца ў касмыкі, блытацца’ (ТС, КЭС, лаг.). Гл. кудлы.

Ку́длы ’валасы’ (ТС, Сержп., Ск., Нік. Напаў., Бяльк., КЭС, лаг., Гарэц.). Укр. кудлы, рус. кудлы ’тс’, польск. kudły, чэш. kudle ’тс’. Гл. кудзель.

Кудо́швацца ’скручвацца ад болю’ (ТС). Гл. кудошыць.

Кудо́шыць ’круціць, згортваць’ (ТС). Да кудаса (гл.) ’мяцеліца, непагадзь, завея’. Рэгулярна а > о пад націскам, спарадычна ‑siti > ‑šiti.

Кудо́ю ’куды’ (Янк. Мат., Бяльк.). Рыфмаваныя формы кудоюсюдою заключаюць у сабе флексію творн. скл. ж. р. («ісці шпаркай хадою»).

Ку́дра ’невялікі вадаём’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. АС), кустарнік’ (Яшк., Сцяшк. Сл.). Укр. кудра ’невялікі вадаём’ польск. kudra ’тс’. Запазычанне з балт., параўн. літ. kū́dra ставок або балота, якое парасло кустарнікам’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Урбуціс, Baltistica V (1), 62; Невская ССЛ, 1972, 1, 99; Непокупны, Связи, 194; Грынавецкене і інш. LKK, 16, 194; Лаўчутэ, Балтизмы, 37).