Клю́ча ’кіпецень, вар’ (ТС). Да ключз.
Клю́чам ’сукупна, разам’ (Сл. паўн.-зах.). Да ключа (гл.).
Ключво́йт ’прадстаўнік улады’ (Шпіл., Сержп. Грам., Грыг.). Гл. клюнь і войт.
Клю́чка 1 ’кій, палка з загнутым канцом, матыка’ (Федар., Жыв. сл., Сл. паўн.-зах., Выг.). Гл. клюка 1.
Клю́чка 2 ’вочап’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Сцяшк., Сцяц.). Да ключка 1 (гл.).
Клю́чка 3 ’крук, за які чапляюць пастронкі да плуга’ (Жыв. сл., Тарнацкі, Studia). Гл. ключка 2.
Клю́чка 4 ’дужка, якую прымацоўваюць да столі і вешаюць на ёй калыску’ (Булг.). Гл. ключка 2.
Клю́чка 5 ’кассё, касільна’ (Тарнацкі, Studia). Гл. ключках.
Клю́чка 6 ’драўляныя крукі ў ткацкім стане, пры дапамозе якіх прымацоўваюцца ніты’. Гл. ключказ.
Клю́чка 7 ’прылада для віцця вяровак’ (З нар. сл.). Гл. ключка 6.
Клю́чка 8 ’прылада, якой размешвалі страву’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключках.
Клю́чка 9 ’пожаг’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка 2.
Ключка 10 ’бусак’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ключка 2.
Ключо́к ’кулік’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ключа (гл.). Параўн. польск. kulig, kulik ’кулік’ і ’чарада саней падчас масленіцы’. Не выключана, аднак, што пад уплывам ключс ключок < *клінок ад клікаць (гл.) і суфікса — < ж, характэрнага для Nomina agentis (хадок ад хадзіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 59–60).
Ключо́м ’разам, сумесна’ (Ян.). Гл. ключам.
Ключы́ ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчаку, кроквы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., КЭС, лаг., П. С., Тарнацкі, Studia, Маш., Бломкв.). Гл. ключі.
Клю́чыкі ’першацвет, Primula veris’ (Кіс., Сцяшк.). Да клюка 1. Параўн. сінанімічнае грабелькі. Аднак форма ліста і кветкі быццам бы не адпавядае гэтай назве.
Клю́шні ’від калёс’ (Мат. Гом.). Пеяратыўнае, да клюшня 1 (гл.)
Клю́шня 1 ’канечная частка ножкі ракападобных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш.). Мабыць, вынік кантамінацыі клешня (гл.) і клюка (гл.), ключка (гл.). Дублет клешня/клюшня адзначае Сл. паўн.-зах., 475, 486. Магчыма, таксама ўплыў літоўскіх форм, сярод іх у першую чаргу літ. klìšes ’клюшні’. Аддзяліць бел. клешня і клюшня ад літ. klìšes немагчыма (семантычная тоеснасць і фармальная блізкасць). Спробы рэканструяваць балта-славянскія формы kliša/kleša беспадстаўныя (Слаўскі, 2, 228), паколькі рэальна існуюць толькі ўсходнеславянскія формы, арэальна арыентаваныя на балтыйскую тэрыторыю. У значэнні ’клюшня рака’ або ’нага, сцягно’ рускія формы зафіксаваны толькі ў Смаленскім, Бранскім арэалах (не лічачы тэрыторыі новага засялення). Таксама нельга прызнаць верагоднай гіпотэзу аб паходжанні клешня ад kleščьna (гл. клешчы) (Бернекер, 1, 517; Фасмер, 2, 249; ЕСУМ 2, 463; Трубачоў, Эт. сл., 10, 23). Паколькі частка гэтых форм мае значэнне ’клешчы’, не выключана кантамінацыя клешня і клешчы (гл.).
Клю́шня 2 ’тазасцегнавы сустаў’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодны балтызм. Параўн. літ. kùlšnis ’шчыкалатка’ (там жа, 486). Больш надзейная крыніца літ. klíšė ’нага’ або іншая балтыйская, блізкая да яе. Параўн. таксама клюшня 1.
Клю́шня 3 ’палкі, да якіх прымацаваны крыллі сеці’ (Мат. АС). Гл. клюшня 1.