Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Клю́ба 1 ’кіёк для абапірання пры хадзьбе’ (ТС). Гл. клюбы.

Клю́ба 2 ’тоўстая трэска’ (Сл. паўн.-зах., Мядзв., Нар. лекс.). Гл. клюбы.

Клю́ба 3 ’вітка’ (З нар. сл.). Гл. клюбы.

Клю́ба 4 ’прылада для вымярэння таўшчыні цёсу’ (Жд. 2). Гл. клюбы.

Клю́бы ’ціскі’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Грыг., Гарэц.). Укр. клюба ’тс’. З польск. kluba ў розных значэннях, у тым ліку ў значэннях, характэрных для беларускіх і ўкраінскіх лексем. Польск. kluba < с.-н.-ням. klobe ’тс’ (Слаўскі, 2, 233–234; ЕСУМ, 2, 467).

Клю́ва ’дзюба’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кляваць.

Клюва́ць ’кляваць’ (Нас.). Гл. кляваць.

Клю́ка 1 ’качарга, гак’ (Касп., Маш., Тарнацкі, Studia). Укр. клюка, рус. клюка, ст.-рус. клюка, серб.-харв. кљу̏ка, славен. kljúka, польск. kluka, чэш. klíka, в.-луж. kluka ’тс’. Лічыцца праславянскім вытворным з ка‑суфіксацыяй (SP, 1, 89). Першасны славянскі дзеяслоў *klʼuti не захаваўся, але верагоднасць яго існавання падтрымлівае літ. kliúti ’чапляцца’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкая: лац. clāvis ’ключ’, ст.-грэч. κλάίς ’тс’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 56).

Клю́ка 2 ’нос’ (Жыв. сл.). Гл. клюка 1.

Клю́каць 1 ’кляваць, калупаць’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. мюкать ’тс’, макед. мука, серб.-харв. кљўцати, славен. kljükati ’тс’. У заходнеславянскіх мовах гэта значэнне прадстаўлена менш паслядоўна. Рэлікты яго можна ўбачыць у кашуб. klukac ’драмаць, кляваць носам’, славац. kťuckaC ’тс’. Параўн. клюкацьг (гл.). Магчыма, кантамінацыя яшчэ пра славянскага перыяду kVuka і klbvati. Менш верагодным з’яўляецца вывядзенне гэтых лексем як вытворных з аднаго кораня (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 57).

Клю́каць 2 ’піць хмельныя напіткі’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. клюкать ’тс’. У іншых славянскіх мовах гэта значэнне адсутнічае. Да гукапераймальнага klukati/glukati ’булькаць, булькатаць’. Параўн. рус. глюкать, польск. glukać і адпаведныя формы з k-пачаткам (Слаўскі, 1, 287). Гл., аднак, клюнуць у тым жа значэнні. Відавочна, тут наглядаецца кантамінацыя гукапераймальнага клюкаць / глюкаць і кляваць (магчыма, піць невялікімі порцыямі).

Клю́каць 3 ’драмаць, уткнуўшы нос у што-небудзь’ (Нас.). Гл. клюкаць 1.

Клюка́ч ’насач’ (Жыв. сл.). Гл. клюка 2.

Клюкі́ ’прыстасаванне, на якім носяць вёдры’ (ДАБМ). Гл. клюка 1.

Клю́нуць 1 ’дзеўбануць’ (Др.-Падб.). Гл. кляваць.

Клю́нуць 2 ’выпіць гарэлкі, віна, напіцца да ап’янення’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Гл. кляваць і клюкаць 2.

Клю́нуць 3 ’схапіць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ). Гл. кляваць. Клюнуць на вудачку — ’паддацца на хітрасць’ (Юрч. Фраз. 2).

Ключ 1 ’прылада для замыкання і адмыкання замка’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш., Сцяшк., Бяльк., Янк. II, КЭС, лаг.), ’палка для замыкання дзвярэй’ (Шушк.). Укр. ключ, рус. ключ, ст.-рус. ключь ’тс’, ст.-слав. ключь, балг. ключ, макед. клуч, серб.-харв. кљу̑ч, славен. kljúč ’тс’, польск. klucz, чэш. klíč, славац. kľúč, в.-луж. klúč, н.-луж. kluc, палаб. klʼauc ’тс’. Да прасл. kluka. Суфіксацыя ‑jь фарміруе вытворныя імёны м. р. ад прыметнікаў яшчэ балта-славянскага перыяду (гл. Мартынаў, Праслав. дерив., 22). Таму можна меркаваць аб прыметніку *kluk‑jь ’гакападобны’, ад якога семантычным шляхам утварылася klučь.

Ключ 2 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, Янк. II, Тарнацкі, Studia). Гл. ключ 1.

Ключ 3 ’крыніца, струмень вады, які б’е з зямлі на дне крыніцы, калодзежа, на беразе ракі, у возеры’ (Яшк., Жд. 2, Сл. паўн.-зах., Маш.). Параўн. ст.-рус. ключь ’тс’. Наяўнасць паўднёваславянскіх паралелей для гэтага значэння (серб.-харв. кљу̑ч ’струмень вады’) сведчыць аб яго яшчэ праславянскай старажытнасці. Неабавязкова таго ж паходжання, што і ключ 1 (гл.), але іншай надзейнай версіі няма.

Ключ 4 ’чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.), якія ляцяць клінам’ (ТСБМ, Сержп., ТС), ’натоўп людзей’ (Ян.). Гл. ключ 1.

Ключ 5 ’панскае ўладанне, вялікі двор, які падзяляўся на фальваркі або засценкі’ (Яшк., Гарб.). Да ключ 4 (гл.).

Ключ 6 ’вясёлка’ (ДАБМ). Да клюка 1 (гл.) у адпаведнасці з формай.