Кляба́ня ’прыкасцёльныя будынкі’ (Сцяшк.). Гл. клебанія.
Клява́ць ’біць, удараць дзюбай, дзяўбаць’, ’хапаць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш., Сержп. Пр.), кляваць носам (Юрч. Фраз. 2). Укр. клювати, рус. клевать, ст.-рус. кльвати ’тс’, балг. кълва, макед. колве, серб.-харв. кљу̏вати, славен. kljuváti ’тс’, польск. kluć, klwać, чэш. klvati, славац. kľuvať, kľuť, н.-луж. kluwaś, kluś ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да прасл. klьvati ’кляваць’, якое з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Бліжэйшая паралель: літ. kliūti ’чапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 83). Іншыя індаеўрапейскія паралелі неверагодныя. Параўн. Ваян, RÉS, 19, 105; Пізані, Paideia, 9, 325; Махэк₂, 260 і інш.
◎ Кляве́ка ’дубанос’ (Мат. Гом., 236). Гукапераймальнае. Ад кляве‑кляве ўтварыўся дзеяслоў *клявець. Словаўтваральная мадэль з суфіксам -ека (умець — умека) (Сцяцко, Афікс. наз., 37).
Кляве́ц ’малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос’ (ТСБМ, Янк. I, Яруш., Мядзв., Гарэц., Нік. Очерки, ЭШ, рук., Бяльк., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. клевець, рус. клевец, ст.-рус. клевець ’тс’, польск. klewiec ’тс’. Польская форма, відаць, са старажытнарускай. Такім чынам, можна гаварыць толькі аб усходнеславянскай інавацыі. Фармальна здаецца ўтварэннем з дапамогай вельмі прадуктыўнага суфікса ‑ьcь ад klьvati. Аднак, паколькі суфікс ‑ьcь можа ўтвараць назоўнікі ад прыметнікаў (slěpьcь < slěpъ, mъrtvьcь < mъrtvъ), верагоднай з’яўляецца і іншая этымалогія: *kъlevъ + ‑ьcь > kъlevьcь > klevьcь. У сваю чаргу *kъlevъ прыметнік, утвораны рэгулярна (суфікс ‑evъ) ад kъl ’зуб’. Цікава, што рус. клевец мае значэнне ’зуб у баране, граблях’. Адносна ўтварэнняў на ‑ьcь параўн. SP, 1, 99–100; Мартынаў, Прасл. дерив., 29.
◎ Кляве́шчыца ’булдырнік’ (Касп.). Параўн. клевяшчыца (гл.).
◎ Кляву́згаць ’плявузгаць’ (Жд. 2). Гл. плявузгаць.
◎ Клядбо́ны ’пракляцці’ (Касп., Мядзв.). Да клядзьба. Утворана па аналогіі з праклёны (гл.).
◎ Кля́дзьба ’праклёны’ (Ян ). Да клясці (гл.). Утворана пры дапамозе яшчэ праславянскага суфікса для Nomina acti ‑ьЬа (SP, 1, 61–62): klęt ‑ьЬа > кляцьба > клядзьба.
◎ Кляёк ’праполіс’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клёк^.
Кляёнка ’цырата, якой накрываюць стол’ (ТСБМ, Сцяшк.). Укр. клейонка ’тс’. Запазычанне з рус. клеёнка ’тс’ (ад клеить) (ЕСУМ, 2, 457; Шанскі, 2, 8, 149).