Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Гасуда́р ’гасудар’ (БРС). Рус. госуда́рь. У бел. мове, відаць, запазычанне з рус. Рус. слова ўзнікла трансфармацыяй лексемы господарь. Фасмер, 1, 448; Шанскі, 1, Г, 150.

Гасці́нец ’падарунак’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), таксама ’бальшак, тракт’. Утварэнне яшчэ ў прасл. мове ад прыметніка *gostinъ (да *gostь ’госць’). Агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 65–66. Гл. Слаўскі, 1, 327; Шанскі, 1, Г, 149.

Гасці́ніца ’гасцініца’ (БРС). Слова, вядомае з даўняга часу ў слав. мовах (напр., ужо ў ст.-слав. мове). Агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 7, 64. Утварэнне суфіксам *‑ica ад прыметніка *gostinъ (да *gostь).