Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перапечак ’пекар’ (Яруш.), перапяча́йка, перэпеча́йка ’булачніца і гандлярка вырабамі з цеста’ (Нас., Растарг.), ’пляткарка’ (Касп.). Да перапеча > перапе́чка (гл.). Словы маюць экспрэсію гумару, непахвальнасці ад таго, што хлеб мог быць недапечаны, ці яго перапякалі.

Перапечкі ’мальва пагрэбаваная, Malva ncglecta Wallr.’ (маг., Кіс.; Гарэц., Інстр. 2, Дэмб. 2), ’мальва паўночная, Malva Borealis’ (Гарэц., Дэмб. 1). Да перапечка (гл.). Назва звязана з дзеясловам пячы, таму што расліна ў старажытныя часы ўжывалася ў ежу, параўн. чэш. chlebik, chlebiček, pečenek, kolcičify, ciganskė tvaružky (Махэк, Jména, 146–147).

Перапёк ’харчовыя кірмашовыя прадукты’ (Касп.), ’час, калі стары хлеб з’елі, а новы яшчэ не спечаны’ (Касп.). Гл. перапечка.

Перапёлка ’палявая птушка сямейства фазанавых. Cotumux eoturnux’ (ТСБМ; в.-дзв., лудз., паст., Сл. ПЗБ), перапялща, пэ‑ рэпэліца, пэрэпэлиця ’тс’ (Дразд., Бес.), перэпеліца, перэпʼёпка ’тс’ (ТС). Укр. перепел, перепела, перепеліщя, рус. перепел, перепёлка, перепелу́шка, перепелица, польск. przepiórka, przepiorą, przepiorzyca, przepiehteha, чэш. krepelka, славац. prepelica, prepilka, славен. prepe lica, krepelica, серб.-харв. prepelica, препелгща, prepelka, істр. prpełica, балг. дыял. преперіща, препелица. У якасці зыходнага прымаецца *ре!!!ере!ъ, паводле Бузука (Асн. пыт., 49), у выніку распадабнення зычных > *perepelъ© паводле Трубачова (Этимология–1968, 62) — *реІрelькси *pelpelica, анаматапеічнае ўтварэнне паводле спеву птушкі альбо шуму пры ўзлёце (Шанскі-Баброва, 230): *per‑рelь (Махэк₂, 299–300), *per‑per‑а (Лось, РФВ, 23, 59; Міклашыч, 243; Банькоўскі, 2, 888© реі‑реіь (Бранд., РФВ, 23, 296; Фасмер, 3, 238–239). Некаторыя слав. словы збліжаюцца са ст.-прус. репраіо ’перапёлка’, літ. ріераіа, putpelė, пят. раіраіа ’тс’, ці з пай,.papilio ’матылёк’, ст.-прус. pippalins ’птушкі’, ст.-в.-ням. wahtala > суч. ням. Wachte!, quatiula > ням. дыял. Quatiel ’перапёлка’. Сюды ж абрадавае перапёлка ’хлеб, які пакідалі пад звязаным пуком жыта ў канцы дажынак’ (в.-дзв., беласт., Сл. ПЗБ; кам., ЖНС), а таксама зах.-палес. пырыпілка ’матылёк’ (ЛА, 1; Сл. Брэс.). Аналагічна польск. przepiórka ’пук жыта, сплецены ў тры касы і пакінуты па полі пасля жніва для перапёлкі’; ’заканчэнне жніва’. Гл. таксама перачніца.

Перапёнка ’планка з адтулінай для млёна’ (іўеў., ЛА, 4). усх.-беласт. перэпёнка ’жалезны круг, які злучае рукаяткі плуга’ (Смул.). Відаць, утворана ад перапяць, перапнуць (гл.), параўн. польск. przepiąć ’счапляючы, ахопліваць’.

Перапіва́ць (пырыпыва́ты, пырыпыва́тэ) ’дарыць маладым (на вяселлі)’ (кам., драг., ЖНС), сюды ж мазыр. перапойнік ’той, хто ўручае маладым падарунак’ (Шн. 3). Укр. перепива́ти ’на вяселлі: выпіваючы келішак (гарэлкі), дарыць што-небудзь маладым’, ’выпіваць, жадаючы шчасця’. З польск. przepić ’тс’. Як і серб.-харв. прѐпити ’абпаіць’, ’перапіць (гарэлкі), выпіць яе вельмі многа’, макед. препие, балг. препия ’тс’, славен. prepiti ’прамарнатравіць, прапіваючы’, бел. перапі́ць ’справіць заручыны’ (Нар. Гом.), рус. перепива́ть — вясельны абрад: ’перапіваць ялаўку’ маюць іншую семантыку (гл. СРНГ, 26, 186). Да пера- і піць (гл.).

Перапілі́каць (экспр.) ’перапілаваць’ (Скарбы). Да пера- і пілаваць з экспрэсіўным суфіксам працяглага дзеяння ‑і‑ка‑.

Перапіна́ць ’перагароджваць, перагарадзіць’ (ТСБМ, Маслен., ТС). Да пера- і пяць, пнуць ’ціснуць, нацягваць’, параўн. напіна́ць ’нацягваць’.

Пераплаў ’параход’ (Ян.). Пад уплывам народнай этымалогіі з парстлаў ’параход’, якое утварылася на базе параход шляхам замены хадзіць на плаваць, плысці (гл.), параўн., магчыма, штучна створанае вадаплаў ’параход’ (Ласт.), а таксама в.-луж. preplaw ’пераправа праз раку’.

Перапла́ўніца, перэпла́ўленье, перапла́ўны ў выразе перапла́ўная серада, перапла́ныя серада, перэполове́нна серэда́, перэполове́нска серэда́ ’свята Перапалавенне, якое з’яўляецца палавінай Пяцідзесятніцы, пачынаецца яно з чацвёртай серады пасля Пасхі і працягваецца 8 дзён; паводле Евангелля, Хрыстос у гэты дзень увайшоў у царкву і пачаў вучэнне аб таямнічай вадзе’ (Гарэц., Бяльк., ТС, Касп.; добр., Мат. Гом.; Талстая, СіБФ — 1986). Да ц.-слав. прѣполовление ’сярэдзіна’, якое з’яўляецца калькай з с.-грэч. μεσοπεντηκοστή ’палавіна пяцідзесяці’ і звязваецца з лексемай палавіна (гл.). У палескіх гаворках выраз пераплаўная серэда атаясамліваецца з пераплыва́ць, параўн. паведамленне інфарматара: кажуць, ко́лісь Божа маці перэплувала чэрэз ре́ку і Cýca Хрыста сохраняла (Талстая, СіБФ — 1986, 216).