Перапіва́ць (пырыпыва́ты, пырыпыва́тэ) ’дарыць маладым (на вяселлі)’ (кам., драг., ЖНС), сюды ж мазыр. перапойнік ’той, хто ўручае маладым падарунак’ (Шн. 3). Укр. перепива́ти ’на вяселлі: выпіваючы келішак (гарэлкі), дарыць што-небудзь маладым’, ’выпіваць, жадаючы шчасця’. З польск. przepić ’тс’. Як і серб.-харв. прѐпити ’абпаіць’, ’перапіць (гарэлкі), выпіць яе вельмі многа’, макед. препие, балг. препия ’тс’, славен. prepiti ’прамарнатравіць, прапіваючы’, бел. перапі́ць ’справіць заручыны’ (Нар. Гом.), рус. перепива́ть — вясельны абрад: ’перапіваць ялаўку’ маюць іншую семантыку (гл. СРНГ, 26, 186). Да пера- і піць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)