◎ Перапёнка ’планка з адтулінай для млёна’ (іўеў., ЛА, 4). усх.-беласт. перэпёнка ’жалезны круг, які злучае рукаяткі плуга’ (Смул.). Відаць, утворана ад перапяць, перапнуць (гл.), параўн. польск. przepiąć ’счапляючы, ахопліваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)