◎ Пераплаў ’параход’ (Ян.). Пад уплывам народнай этымалогіі з парстлаў ’параход’, якое утварылася на базе параход шляхам замены хадзіць на плаваць, плысці (гл.), параўн., магчыма, штучна створанае вадаплаў ’параход’ (Ласт.), а таксама в.-луж. preplaw ’пераправа праз раку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)