Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перамагчы́ся (пырымогты́сь) ’ператаміцца’ (кам., ЖНС), кобр. пэрэмугты́ ’пашкодзіць, натрудзіць руку работай’ (Нар. лекс.). Польск. przemóc się ’вы́сіліцца, сарваць сабе сілу’. Польск.-зах.-палес. ізасема. Да пера- і магчы́ (гл.).

Перама́начка фальк. ’той, хто ўмее спакусіць, прывабіць да сябе’ (Нар. Гом.). Да пера- і мані́ць (гл.). Суфікс з ласкальным значэннем — спецыфіка фальклору (песні).

Перама́рчыць ’выдаткаваць без разліку’, ’замучыць, давесці да згубы; сапсаваць’ (Ян.), pieramarczyć (hroszy) ’схаваць, перахаваць (каб не маглі знайсці)’ (Арх. Федар.). З польск. дыял. przemarcyć ’выменяць на што-небудзь’, якое з ням. markten ’таргавацца’, ’гандляваць’ (Варш. сл., 5), або да маро́чыць ’дурыць, абманваць’, гл. маро́ка.

Пераме́жка ’невялікая змена (напр., надвор’я)’, ’прамежак’ (Нас.), рус. цвяр., пск., каcтр. переме́жки, перемёжка ’часовае спыненне, невялікі перапынак у працы’. Да праме́жак (гл.), які паводле будовы адпавядае літ. prótarpis ’прамежак’. Мена пра- > пера- рэгіянальная “крывіцкая” асаблівасць, параўн. яшчэ рус. маск. перемежу́ток = промежу́ток ’тс’, перемеж́ье ’прамежак часу’. Утворана з пера- і мяжа (гл.) — першапачаткова ’прастора паміж межамі чаго-небудзь’, ’заканчэнне аднаго перыяду і пачатак іншага’.

Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр. переміль ’тс’, рус. пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск. przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.

Пераме́тнік1 ’здраднік’ (Нас.), рус. маск., валаг. перемётник ’пераменлівы чалавек’, переме́тчик ’здраднік’. Відаць, калька з рус. мовы. Параўн. перакі́нчык (гл.).

Пераме́тнік2 ’церассядзёлак’ (малар., Нар. словатв.). Рус. ярасл., сіб. переме́тник ’тс’. Відавочна, запазычана з рус. мовы ў перыяд бежанства ў Расію ў Першую Сусветную вайну.

Пераме́шка ’перашкоды’ (Касп.: зэльв., Сл. рэг. лекс.). У выніку кантамінацыі бел. перашкода і рус. мешать ’перашкаджаць’.

Пераме́шківаць ’часова жыць’ (Нас.). З польск. przemieszkiwać ’кватараваць’.

Пераме́я ’брод’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺перамеля (гл. пераме́л), у якім [‑лʼ] > [й].

Перамёт1 ’рыбалоўная сетка з кручкамі, нацягнутая на калкі’ (ТСБМ; Крыв.), перэмёт ’доўгі шнур з некалькімі дзесяткамі кручкоў з нажыўкай, працягнуты на дне сажалкі’ (Дэмб. 2; Бяльк.; Крыв.); вядомы ва ўсёй Беларусі, апрача Зах. Брэстчыны — гл. Браім, Рыбалоўства, 80–81; (ТСБМ; Крыв.), рус. перемёт, переме́т ’тс’, ’вялікая рыбалоўная сетка, невад’, перемёта ’вялікая сетка, якая ставіцца ўпоперак ракі на калках’, перамёт ’моцная вяроўка, якой прывязваюць прут у ярме да рагача сахі’ (Смул.). Да пера- і мята́ць1 (гл.) ’кідаць, закідваць, перакідваць праз раку’, параўн. укр. перемі́тка ’кладка’. Крукоўскі (40) мяркуе, што гэта запазычанне з рус. мовы ў сувязі з адсутнасцю ў народнай мове адпаведнага дзеяслова — цалкам мажліва.

Перамёт2 ’памылка пры снаванні красён’ (Ян.). Да перамо́т (гл.).