Пераме́тнік1 ’здраднік’ (Нас.), рус.маск., валаг.перемётник ’пераменлівы чалавек’, переме́тчик ’здраднік’. Відаць, калька з рус. мовы. Параўн. перакі́нчык (гл.).
Пераме́тнік2 ’церассядзёлак’ (малар., Нар. словатв.). Рус.ярасл., сіб.переме́тник ’тс’. Відавочна, запазычана з рус. мовы ў перыяд бежанства ў Расію ў Першую Сусветную вайну.