Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.
◎ Перапа́длівы ’нясталы ў сіле і здароўі’ (Касп.); сюды ж пэ‑ рэпадэстый ’няўстойлівы, зменлівы — пра надвор’е’ (кобр., І łap. лекс.), польск. przepadzisty ’дажджлівы, які падае з перапынкамі’. Блізкая семантыка ў дзеясловаў перапасці, перанасіць ’схуднець’ (Др.-Падб., Гарэц.), прапасціся ’тс’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., Скарбы), перакідацца ’прыніжацца, вельмі дагаджаць’ (слонім., Нар. словатв.), перэпсідвацца ’згінацца ў пояс’ (ТС) і ў польск. przepadać się ’сохнуць, мізарнець, марнець’, ’ліць з перапынкамі (пра дождж)’, а таксама ў рус. перепадать ’худзець, слабець, знясільвацца’, перенадиться ’упасці’, ’пераставаць ісці (пра дождж)’. Параўн. таксама чэш. ргерасиў ’пахудзелы, змарнелы’. славен. prepadati ’прыходзіць да заняпаду’. Да прасл. *per‑padti. Гл. пера- і пасці (гл.).
◎ Перапало́нка (i̯lipimeюпка) ’перакладзіна над варотамі’ (Юрч. СНЛ). Магчыма, уграфінізм. Параўн. вепск. реГ ’верхні вушак у дзвярах ці ъокипх’, раіʼіпе ’верх, верхні бок’, удм./;е/ ’вуха’ (і бел. вушак).
Перапало́сы ’пярэсты (аб карове)’ (бых., рагач., ЛА, 1), перэполо́сы ’рабы’ (ТС). З перапялёсы ’тс’ (гл.), другая частка лексемы зменена пад уплывам паласа́ (гл.) у выніку яе пераасэнсавання.
Перапало́х ’спалох, збянтэжанасць’: захварэць з перапалоху, з пярэпалаху і інш. (зах.-бел., маг., гом., ЛА, 3). Укр. переполо́х ’пераляк; хвароба з перапалоху’, рус. переполох ’тс’, ’трывога’, польск. przeploch ’паніка’, ’страхі’, ’хвароба ад перапалоху’, славен. preplàh ’перапалох’, ’паніка, трывога’, параўн. серб.-харв. прѐплашити ’перапалохаць’, макед. преплаши ’тс’. Прасл. *per‑polochъ. Да пера- і полах (гл.), якое роднаснае ст.-грэч. πάλλω ’размахваю, трасу’, ’моцна біцца (аб сэрцы)’, ’дрыжэць ад страху’, гоц. (us)filma ’пераляканы’ (КЭСРЯ, 334; Шанскі-Баброва, 230).
◎ Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполы ’пусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполянье ’палянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.
◎ Перапарэ́ць ’скончыцца’ (карэліц., ЖНС). Да пера- і пара (гл.). Утворана так, як перавучыць < мука (Усціновіч, вусн. паведамл.).
◎ Перапа́скі (перэпаскі) ’чарга пасвіць жывёлу’ (івац., ЛА. I). Рэгіяналізм. Да пера- і паспіj. Утворана, як і перавабілі ’адведкі’.
◎ Перапа́ташыць (парэпатошыць) ’знішчыць, павыдаваць’ (ТС). Да пера- (гл.) і латошыць ’знішчаць, руйнаваць’ (тамсама), якое можна параўнаць з мар. patos ’моцны дух у выглядзе дракона’. Няясна. Магчыма, генетычна звязана са ст.-грэч. πάνος ’пакуты, гора, паражэнне’.
◎ Перапаява́ць (перэпоёваць) ’знішчыць, выкараніць’ (ТС). Вытворнае адполваць ’нішчыць’, гл. пай ’выбітае, вытаптанае месца’.