◎ Перамяжы́ць (пірамяжыць) ’заспакоіць, абязболіць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. pėrmegzti ’перавязаць (напр., палец)’.
◎ Перамя́каць (пірімякыць) ’перабарукаць’ (Юрч. СНІ!). Да пера- (гл.) і мякаць ’біць тупым па мяккім’, ’па/іаць© ’валіць’, якое да прасі!. *mękati ’таўчы. мяць. біць, жаваць’ — ітэратыва да архаічнага дзеяслова mukti (Трубачоў, Эт. сл., 18, 240–241). існаванне якога дапускаў Макак? (358). Да прасл. *rnękb‑jь > мяккі (гл.).
Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес. пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).
◎ Пе́ран ’пярун’ (светлаг., рэч., Мат. Гом.), персть ’пярун’, ’гром’ (Ян.). βμ пярун (гл.). Націск на першым складзе, магчыма, пад уплывам польск. piorun ’маланка, грому аднак змены ў вакалізме застаюцца нявыплачанымі.
◎ Пераналёчнік ’маруна (павіліца) сапраўдная, Galiam verum L.’ (вілен., Кіс.). Кантамінаваная назва з перад полем + урочнік (іншая назва гэтай расліны) — расліна любіць расці на сухіх ускрайках лесу, дзе шмат святла.
◎ Перанараві́ць ’перачакаць’ (Нас.). Да пера- і нораў (гл.).
◎ Пераніры́ндаваць ’іграць на нервах’ (паст., Сл. ПЗБ), астрав. nipanipbiHÖaeaifb ’бавіць час пустымі размовамі’ (Сл. рэг. лекс.). Да пера- і пірындаваць, пірындзіць (гл.).
Перанітава́ць ’пераніцаваць’ (ТСБМ, Яруш., Шпіл., Федар., Бяльк.). З пераніцава́ць, збліжана з нітка: да пера- і ніцава́ць (гл.).
Перані́шпарыць ’перапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).
Перано́сіца ’пераноссе’ (навагр., ЖНС), пірано́сіца ’верхняя частка носа між вачэй’ (Варл.). Лексема з суф. ‑іц‑а (як у балг. і серб.-харв. мовах) — пад уплывам рус. ці ц.-слав. мовы, параўн. яшчэ ст.-рус. переносица ’тс’ (з 1682 г.).