Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр. переміль ’тс’, рус. пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск. przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)