Перашкода ’тое, што перагароджвае шлях, затрымлівае рух, перапыняе якое-небудзь дзеянне’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Касп.), перашкодзіць (Шпіл., ТСБМ), перашкадза́ць (відаць, пад уплывам польск. przeszkadzać ’тс’), перашкажа́ць (Яруш., Нас.), пірашкаджа́ць ’рабіць турботы’ (Варл.), перэшко́дзіць ’прынесці вялікую шкоду’ (Растарг.), пірашкодзіць ’пашкодзіць выканаць нейкую работу’ (Варл.). Да пера- і шкода (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)