Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мішу́тка ’маленькая падушачка’ (шкл., Мат. Маг.). Відаць, балтызм. Параўн. mišùotas ’стракаты, рознакаляровы’. Такія падушачкі звычайна вышываліся каляровымі ніткамі.

Мішч ’майстар’ (Брасл., Сл. ПЗБ). З польск. mistrz ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 71).

Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус. мишень ’тс’. Ст.-рус. мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс. нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус. мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.