◎ Лазга́н ’доўгае, тоўстае сцябло’, ’празмерна высокі нязграбны мужчына’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Відавочна, утворана з літ. lazda ’палка’, ’арэшына’, ’сцябло’, lazdynas ’арэшнік’.
◎ Лазгата́ць ’балбатаць, лапатаць’ (паўн.-усх., КЭС) звязваецца з літ. lazgeti, lazgii ’развівацца, трапацца на ветры’ (Буга, Rinkt., 1, 458). Параўн. рус. пск., смал. лазготать ’тс’.
◎ Лазе́бнік ’стораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел. лазебникъ ’уладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск. laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).
◎ Ла́зіва, ліізіво, лёзыво, лізыво, лезіво, льёзіво, лёзьво ’драбіны, лесвіца лазіць да коміна’ (стол., Нар. сл.; іўеў., трак., Сл. паўн.-зах.), ’вяроўка з дошчачкамі, пры дапамозе якой пчаляры лазілі на дрэва’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах., ЛАПП), зах.-укр. лазиво, лазило ’тс’, рус. лезево, польск. laziwо (> чэш. lezivо ’тс’). Дзендзялеўскі (Укр.-зах. парал., 169) адносіць гэту лексему да ўкраінскіх (усх.-слав.) — польскіх агульных лексічных утварэнняў. Слаўскі ж (5, 68) мяркуе, што польск. слова запазычана з бел. мовы. Аднак наяўнасць чэш. фіксацыі дае магчымасць аднесці лексему да прасл. lazivojlezivo (гл. Варбот, Слав. языкозн., VII, 1973, 95). Да лаз, лазіць (гл.).
◎ Ла́зік ’той, хто ўсюды лазіць, сваволіць, верхалаз’ (міёр., З нар. сл.). Малапольск. łazik ’бадзяга, здольны і ўкрасці што-небудзь’, у літаратурнай мове — новае, але ёсць некалькі вытворных. Відаць, бел. лексема запазычана з польскай мовы на ўсходніх крэсах. Утворана ад дзеясл. łazić пры дапамозе суф. ‑ik (Слаўскі, 5, 68). Гл. лазікаваць.
◎ Лазікава́ць ’ленавацца, ухіляцца ад работы’ (карэліц., Нар. сл.) запазычана з польск. łazikować ’бадзяцца; занядбаць, пакінуць работу’. Да лазін (гл.).
◎ Ла́зілка ’лесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).
◎ Лазініца лясная ’лясная незабудка, Myosotis silvatica Hoffm.’ (маг., Кіс.). Утворана ад лазін‑ы (< Įlozen ) і суф. ‑іц‑а. Да лаза (гл.). Матывацыя: падабенства сцяблоў кветкі (20–40 см) да галін лазы.
◎ Лазінка 1 ’павойнік суцэльналіты, Clematis integrifolia L.’ (гродз., Кіс.). Рэгіянальная назва, якая матывавана падабенствам да лазы ўласцівасцю віцца, згінацца. Тое ж маем і ў іншых мовах: серб.-харв. павит, балг. павит (ад viti sę ’тс’), паўд.-славац. svit, лат. mežviteni ’павойнік’.
◎ Ла́зінка 2 ’загнет’ (Мат. Гом.), рус. лазина ’ўваход, праход, пралаз’. Да лаз (гл.). Аб суфіксе ‑інка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.
◎ Лазі́ца ’дробная і тонкая лаза’ (Нас.), лазіца, лазічка ’лазняк’ (Юрч. Вытв.), серб.-харв. лозица, макед. лозица, лозинка, балг. лозица — памянш. ад лоза ’вінаград’. Бел.-паўд.-слав. словаўтваральная паралель.