Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рэптушы́ло ’чалавек з вялікім жыватом’ (ТС). Экспрэсіўнае ад рэптух (гл.).

Рэпулу́ска ’птушка рэпалоў’ (Бяс.). Рус. ре́полов, ре́пел ’тс’, реполиха ’самка рэпалова’, польск. rzepołuch ’канаплянка’. Прасл. *rępelъ/*rępolъ утворана ад *rępъ/*rępь ’хвост’ і суф. *‑elъ/*‑olъ (Трубачоў, Этимология–1964, 7).

Рэпута́цыя ’агульная думка, якая склалася пра каго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел. репутацыя ’рэпутацыя’ < ст.-польск. reputacyja ’тс’ < лац. rĕpŭtātio ’абдумванне; разважанне’ < rĕpŭto ’абдумваць; разважаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136).

Рэ́пчаты ’па форме падобны на рэпу’ (ТСБМ), рэпчатка ’гатунак цыбулі’ (Мат. Гом.). Гл. рэпа1.

Рэ́пша ’неахайніца’ (Мат. Гом.). Магчыма, суадносіцца з літ. rupša ’рапуха’. Гл. яшчэ рапуха.

Рэпэ́ха ’неахайніца’ (івац., Жыв. сл.). Магчыма, экспрэсіўная кантамінацыя: рапу́ха (гл.) і рапяхі́ ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (Шатал.). Параўн. яшчэ рус. репсаха ’неахайніца’, рёпся ’неахайнік’ (алан.), репсать ’быць неахайным, не трымаць парадак у хаце’, ’сёрбаць’. Гл. яшчэ рапеха.

Рэ́пяшны ’парэпаны’ (Нар. Гом.). Экспрэсіўнае ад рэпаны (гл.).

Рэ́ра ’неахайніца’ (Мат. Гом.). Рус. свярдл. ре́рюшка ’няўмека’. Можна дапусціць сувязь з польск. rura (ад выразу rura do barszczu) ’непрактычны чалавек, расцяпа’. Але нельга выключыць уплыў прасл. *rarogъ, які апрача значэння ’птушка’, азначае яшчэ назву духа, параўн. утвораныя на гэтай базе чэш. rarach ’злы дух, чорт’, rarášek ’дух, які выклікае вецер’, польск. raróg ’дзівак’ (Трубачоў, Этимология–1965, 64–65). Гл. яшчэ рарог.

Рэ́сквась ’раз’езджаная гразь на дарозе’ (баран., Сл. ПЗБ), ’непагадзь’ (Сцяшк. Сл.). Гл. росквась.

Рэ́скол ’непаслухмянае дзіця’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), раско́л ’хуліган’ (Жыв. сл.), расколіна ’тс’ (Янк.), роско́л ’тс’ (ТС). Гл. раскол,