Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рэ́лі ’арэлі’ (Бяльк.), рэ́ля ’гушкалка’ (Мат. Гом.); рэ́лі ’шыбеніца’ (Дабр., Этн.). Укр. ре́ля ’гушкалка’, рус. ре́ли ’арэлі’. Да ст.-рус. рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенцаў’, ст.-бел. рель ’перакладзіна; шыбеніца; насціл’. Гл. далей арэлі.

Рэлігія (ТСБМ). Ст.-бел. реликгия ’рэлігія’ < ст.-польск. religija < лац. rĕlĭgio ’рэлігійнасць; святыня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Паводле Брукнера, religja ’шанаванне’ < re‑lego < alegō ’дбаю’ (Брукнер, 456).

Рэліквія ’прадмет рэлігійнага пакланення’ (ТСБМ). Ст.-бел. реликвия ’мошчы святых’ < ст.-польск. relikvija < лац. reliquiae ’рэшткі; парэшткі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180).

Рэлкі ’каласнікі’ (Малч., 38). Гл. арэлі.

Рэллю ’абы-як, навалам’ (ушацк.). Форма творнага склону ст.-рус. рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенняў’. У аснове семантыкі, відавочна, ляжыць прыкмета паверхні маставога насцілу, які звычайна робіцца з неабчасаных бярвенняў і таму бывае няроўным, гарбатым, што асацыіруецца з рэчамі, якія ляжаць у беспарадку, навалам (БЛ, 11, 1977, 74–75). Гл. яшчэ арэлі.

Рэ́лька ’лятучая кузурка, стрэлка’ (Дразд.). Няясна. Магчыма, скажонае стрэлка (гл.).

Рэ́лькі ’рэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Гл. арэлі.

Рэлякса́цыя ’паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл’ (Булыка, СІС). Ст.-бел. реляксация ’палёгка; звальненне ад чаго-небудзь’ < ст.-польск. relaksacyja ’тс’ < лац. rělaxātio ’аслабленне; адпачынак’ < rělaxao ’аслабляю; адпачываю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).

Рэля́цыя ’данясенне пра баявыя дзеянні’ (ТСБМ). Ст.-бел. реляция (реляца) ’данос, даклад’ < ст.-польск. relacyja ’тс’ < лац. rĕlātio ’паведамленне; данясенне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).