Рэллю ’абы-як, навалам’ (ушацк.). Форма творнага склону ст.-рус.рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенняў’. У аснове семантыкі, відавочна, ляжыць прыкмета паверхні маставога насцілу, які звычайна робіцца з неабчасаных бярвенняў і таму бывае няроўным, гарбатым, што асацыіруецца з рэчамі, якія ляжаць у беспарадку, навалам (БЛ, 11, 1977, 74–75). Гл. яшчэ арэлі.