Рэе́стр ’пералік, спіс’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. реестръ ’рэестр’ < ст.-польск. regestr, registr, rejestr ’тс’ < с.-лац. register (Булыка, Лекс. запазыч., 57).
Рэ́ечка ’лёстка ў возе’ (Сл. ПЗБ). Памяншальнае ад рэя 1 (гл.).