Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пры́жыць, пры́жыці ’прэгчы, пражыць; прэгчы (гарох)’ (пруж., шчуч., лях., ганц., Сл. ПЗБ; карэліц., Жыв. НС; зэльв., стаўб., лях., клец., капыл., ЛА, 4), ’падсмажваць, сушыць’ (Мал.), пры́жаны ’пражаны’ (круп., Сл. ПЗБ). Да пра́жыць (гл.) з нерэгулярнай зменай націскной галоснай. Спецыяльна гл. Курціна, Этимология–1975, 31.

Прыжэ́кнуць, прыжэ́кчы ’сказаць’, (астрав., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленыя запазычанні з польск. przyrzekać ’абяцаць’, да rzekać ’гаварыць’ < прасл. *rekti, гл. рэкнуць.

Прыжэ́ніна ’верашчака’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Суф. да пры́жыць (гл.).

Прыз, прыс ’праз, скрозь’ (Яруш.; беш., стол., ЛА, 2). Да праз (гл.); адносна змены націскной фанемы параўн. пры́жыць.

Прызагра́дак (прызагрудак), прызагру́док, прыза́гараднік ’агароджаная частка двара для жывёлы’ (Інстр. 2; жыт., ДАБМ), пры́згородок ’тс’ (петрык., лельч., З нар. сл.). Лексікалізацыя словазлучэння прыз (дыял. варыянт праз) і агаро́да з дыялектнымі варыянтамі кораня, або пры і заг(а)рада(к); да фанетыкі параўн. сучаснае народнае Нава́градак (< ст.-бел. Новогородок), Навагру́дак.

Прызаўны́ць ’засмуціцца’ (Бяльк.), прізаўны́ць ’засумаваць’ (Юрч. СНС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад зафіксаванага там жа уныва́ць ’падаць духам’. Стварае адзіны мікраарэал са смал. призауны́ть ’зрабіцца маркотным, засумаваць, прыціхнуць’.

Пры́зба, пры́зьба, пры́сьба, пры́зба, пры́зыва, прі́зва, пре́зва, пріізба, прі́зьба ’невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты (часта абабіты дошкамі), зроблены для ўцяплення памяшкання’ (ТСБМ, П. С., Бес., Гарэц., Дразд., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Шат., Растарг., Янк. 2, Сцяшк., Шушк., Шатал., Ян., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 4), пры́збіна ’прыстаронак’ (бяроз., Нар. сл.). Узыходзіць да прасл. *pristъba < *pri‑jьstъba, якое, відаць, даволі рана пачало змешвацца з *prisъpa < *pri‑sъpa ’тое, што прысыпае’ (Карскі 2-3, 92), параўн. ст.-рус. присъпа, приспа ’насып, вал’ (Сразн.); далей па існуючай мадэлі — пры́спа ’тое, што прысыпана звыш меры; аддача з верхам пазычанай меры мукі’ (Нас.). Аддаленым вынікам гэтай кантамінацыі трэба лічыць фактычную дээтымалагізацыю лексемы ў формах з ‑зв‑ у частцы гаворак. Па той самай мадэлі, але з каранёвой часткай, якая звязана з зямля́ (< *zemja), утворана пры́зьма ’прызба’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. при́стьба ’земляны насып вакол падмурка хаты, прызба’, при́зба, при́зьба, пры́зба ’невысокі земляны насып вакол хаты’, ’частка хаты, адасобленая сенцамі, пакойчык’, укр. при́зба, при́зьба, при́спа ’невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты’, польск. przyzba ’тс’, przyspa ’тс’ і ’пясчаная каса ў рацэ’. Паводле Банькоўскага (2, 956), у літаратурную мову форму przyzba ўвёў Міцкевіч. М. Младэнаў (Балк. Ез., XIV, 2, 1970, 29) лічыць балг. при́сба ’пакрытая тэраса перад домам’ запазычаннем з рум. prispă ’тс’. Гл. таксама БЕР, 5, 733; ЕСУМ, 4, 577.

Прызбіро́к ’невялікі кошык для ягад’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад разм. прызбіра́ць < збіра́ць < прасл. *sъbirati, гл. браць. Не выключана ўсходнеславянскае паходжанне прэфіксальных дзеясловаў, параўн. рус. дыял. присбира́ть ’назбіраць (ягад, грыбоў і пад.)’, укр. призбира́ти ’паступова назбіраць; назапасіць’.

Прызвадзі́ць (прізвади́ть) ’вырабляць’ (Дабр.). З рус. производить ’тс’. Паводле Карскага (1, 267), вынік змяшэння прыставак про- (гл. пра-) і пры‑ (гл. пры‑).

*Пры́звіска (прю́звыско) ’мянушка’ (Сіг.). Да про́звіска (гл.). Параўн. укр. прі́звисько ’мянушка; прозвішча’.