Прызбіро́к ’невялікі кошык для ягад’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад разм. прызбіра́ць < збіра́ць < прасл. *sъbirati, гл. браць. Не выключана ўсходнеславянскае паходжанне прэфіксальных дзеясловаў, параўн. рус. дыял. присбира́ть ’назбіраць (ягад, грыбоў і пад.)’, укр. призбира́ти ’паступова назбіраць; назапасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)