Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Празо́рны ’празрысты’ (Др.-Падб.), ’чысты, ясны’ (Чэрн.), ст.-рус. прозорныи ’празрысты’, ст.-слав. прозорьнъ ’праніклівы; празрысты’. Сюды ж, відаць, адваротны дэрыват празо́ра ’празрыстасць’ (Стан.). Да празо́р ’прасвет’ (Юрч. Фраз. 1), гл. зо́рыць ’глядзець’.

Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр. прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск. przejrzysty ’тс’, ст.-польск. przeźrzysty ’тс’; параўн. рус. прозрачный, польск. przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр. прозира́ти, польск. przezirać < *zьrěti ’глядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.

Празрэ́ткі (мн. л.) ’прыстасаванне для навівання пражы на вал красён’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Апісанне прыстасавання адсутнічае, таму можна выказаць толькі некаторыя меркаванні. Да рэдкі?

Празу́ка ’разумнік’ (Нас.), празу́х ’тс’ (Нас.), празукавтпы ’разумны, кемлівы’ (Нас.), празу́куваты ’прабіўны’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.)· Рус. пск., смол., маск. прозу́капрайдоха, прайдзісвет’. Не можа разглядацца асобна ад азу́ка, азукаваты ’спрытны, жвавы’ (гл.), якое Мартынаў (SlW, 68; ЭСБМ, 1, 97) узводзіць да зух (гл.). Тады празух, відаць, з прыст. при‑ (гл.), параўн. прадзіва ’цуд, дзіва’, пране спух, а празука, улічваючы фанетыку рускага слова, відаць, ад ^пракукаваць па мадэлі пройди, праныра і г. д. Тапароў (Балтийские яз., 45) рус. маск. прозу́ка, прозу́кий ’спрытны, пранырлівы, прайдоха’ ўзводзіць да літ. zuiti ’снаваць, шныраць, бегаць’ (*pra‑zu(i)‑k‑). Паходжанне слова застаецца няясным, асабліва ў словаўтваральным плане.

Празуме́нты ’пазументы’ (Дзмітр.). Гл. пазументы.

Празы́вы ’мянушкі’ (шальч., в.-дзв., астрав., Сл. ПЗБ). Ад празываць, прызываць (< зваць) ’даваць мянушку’.

Празы́рыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2; Мат. Гом.). Да зырыць ’дысцыплінаваць’ (Варл., Стан.), гл. зыр.

*Праіва́ніць, проіваніць ’правароніць’ (ТС). Ад імя Іван у значэнні ’прастак; дурнаваты чалавек’. Параўн. рус. мгшіуля ’дурань’, якое звязваецца з імем Міхаія (гл. абмішуліцца), чэш. kubą ’селянін, неадукаваны чалавек’ < Ja‑kub.

Праізво́днік ’паклёпнік, пляткар’ (Нас.). Да зводзіць, звадыяш (гл.).

*Прайдак, пройдак ’прайдзісвет’ (ТС), прайдачка ’тс’ (Сцяшк. Сл.), пройдаковаты ’пранырлівы’ (ТС). Да пройда (гл.).