Пра́дзіва, пра́дзева, прадзіво, прадзьво ’кудзеля, лён, прыгатаваныя для прадзення’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бесар., Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’прадзенне’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’пража’ (Мат. Гом.). Укр. прядіво, прядиво ’пянька, прыгатаваная для прадзення’, рус. пряде(и)во ’кудзеля, пянька, прыгатаваныя для прадзення’, польск. przędziwo ’матэрыял для прадзення, пража’, чэш. předivo ’матэрыял дня прадзення’, в.-луж. předźvo, серб.-харв. предиво ’тс’, славен. predívo ’тс’, балг. пре́диво. Прасл. *pręd‑ivo. Да прасці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)