◎ Празе́брыць, прозёбрыць ’прадраць вочы’ (петрык., Шатал.). З *празёкрыць < зекры ’вочы’ (гл.). Пераход к > б, магчыма, пад уплывам зябры або дэфармаванага празёрыць ’пачаць бачыць’ (Нас.).
◎ Празе́лле ў выразе на празельле ’на лякарства’ (чавус., Мат. Маг.). З пра- і зелле (гл.). Параўн. актыўныя ў гэтым рэгіёне дэрываты з прыстаўкай пра-: пралотр, пранёс дух і інш.
Пра́зем ’мінерал, разнавіднасць кварцу светла-зялёнай афарбоўкі’ (ТСБМ). Праз рус. пра́зем ’тс’ (параўн. Крукоўкі, Уплыў, 87) з ням. Prasem ’тс’; крыніцай з’яўляецца лац. prasinus ад грэч. πράσινος ’светла-зялёны, фарбы цыбулі’ (Мацэнаўэр, LF, 14, 81; Фасмер, 3, 353).
◎ *Празёра, прозёра ’разора’ (кам., Сл. ПЗБ). З ілюстрацыі выцякае таксама значэнне ’прастора паміж градкамі’. Таму, відаць, слова з’яўляецца кантамінацыяй разора і празёрыць ’пачаць бачыць’ (Нас.) ад *zbr‑ (гл. зерні, зрок). Параўн. яшчэ ўкр. прозір ’адтуліна ў страсе для выхаду дыму; прасвет, адтуліна паміж зложаны мі бярвёнамі’.
◎ Пра́зі мн. л. ’чуткі’ (віл., Сл. ПЗБ). Нямела, магчыма, да польск. frazes ’фраза’, старое ’слова, зварот, выраз’ з адаптацыйнай зменай ф > п.⇉.
◎ Празму́ста ’спакушальны’ (Бяльк.). Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі пра- (гл.) ад змусіла ’спакуса; дрэнны прыклад’ (Нас., Гарэц.), змусяць ’спакусіць’ (Нас., Гарэц.), параўн. рус. смустійпь, сомустить ’збянтэжыць, спакусіць’, сомусппппель ’спакушальны’, якія разглядаюцца як вынік кантамінацыі мутить і мясти ’бянтэжыць’ (Фасмер, 3, 694), што да *męsti ’бянтэжыць, блытаць’, ітэратыў moüti ’тс’ (гл. муціць© параўн. ст.-бел. смятанная ’бянтэжыцца, хвалявацца’ (Ст.-бе. п. лексікон). На канец беларускага слова, несумненна, паўплываў назоўнік шуста ’падбухторванне’, утвораны ад знушчацца ’глуміцца, здзекавацца’ (гл.).
Пра́знік ’свята’ (Нас.), пра́знікам ’на свята’ (брасл., Сл. ПЗБ), пра́знікаць ’святкаваць’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. празникъ ’свята’ (1489 г.), празноватъ ’святкаваць’. З ц.-слав. праздникъ, утворанага на базе праздьнъ < прасл. *porzdьnъ, параўн. ст.-бел. празный ’свабодны, пусты, парожні’, сучаснае гл. парожні. Выпадзенне д у групе ‑здн‑ (< здьн‑) адбылося на ўласнабеларускай глебе (Карскі, 1, 352). Балгарскую словаўтваральную паралель дэманструе празникувам ’святкаваць’. Падрабязна аб семантыцы гл. яшчэ Тапароў, Этимология–1986–1987, 47 і наст.
◎ Празно́г ’хвароба жывёлы (калі… каровы кроўю мочацца)’ (брагін., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, сапсаванае непроз < нефроз ’хвароба нырак’.
◎ Празну́сціць ’правесці’ (Полевой, О языке, 33). Гл. знушчацца.
Празо́рлівы ’здольны прадбачыць будучае, праніклівы’ (ТСБМ), празо́рлівец ’тс’, празо́рлівасць ’здольнасць да прадбачання’ (ТСБМ, Стан.). Рус. прозорли́вый ’здольны прадбачыць’, серб.-харв. прозо́рлив, балг. прозорли́в ’тс’. Да празе́рыць ’стаць відушчым; уцяміць, зразумець’ (Нас.), зо́рыць ’глядзець’ (гл.).