Пра́знік ’свята’ (Нас.), пра́знікам ’на свята’ (брасл., Сл. ПЗБ), пра́знікаць ’святкаваць’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. празникъ ’свята’ (1489 г.), празноватъ ’святкаваць’. З ц.-слав. праздникъ, утворанага на базе праздьнъ < прасл. *porzdьnъ, параўн. ст.-бел. празный ’свабодны, пусты, парожні’, сучаснае гл. парожні. Выпадзенне д у групе ‑здн‑ (< здьн‑) адбылося на ўласнабеларускай глебе (Карскі, 1, 352). Балгарскую словаўтваральную паралель дэманструе празникувам ’святкаваць’. Падрабязна аб семантыцы гл. яшчэ Тапароў, Этимология–1986–1987, 47 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)